Мастак — Марта Герашчанка


Кніга Вольгі Гапеевай «Сумны суп» — гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Тут магчыма ўсё: слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — нашто лічыць авечак. За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні, да якіх можа далучыцца кожны, хто прачытае гэтую кнігу.

«Сумны суп», Вольга Гапеева
> Сумны суп
> Парасон і слоўнік
> Хворы гузік
> Кот і кацяня
> Навошта лічыць авечак

Паэтка, перакладчыца, навукоўца. Піша паэзію, прозу, драматургію. Удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Літва і інш.). Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай моваў) і гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, а таксама даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі і сацыялогіі цела (мадыфікацыі і самапашкоджанні). Мае ступень кандыдата навук (кампаратыўная лінгвістыка). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: