• Гапеева Вольга. (В)ядомыя гісторыі. Paper version

    9.90 руб.

    2

    Спачуваеце памідору? Не давяраеце макароніне? Думаеце, што ваш кубак – будыст? Гісторыі, створаныя аўтаркай, правакуюць на неадзначныя адказы. Героі жывуць там, дзе абсурд сустракаецца з рэальнасцю, несупынна нараджаючы думку: такую ж зграбную, як і зыбкую.

    Кніга Вольгі Гапеевай — чытанне для тых, хто любіць смакаваць словы, задумвацца над будзённым і надаваць увагу дэталям.

    Жанр Апавяданні
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 76
    Вокладка мяккая
    Памеры 120х195 мм
    ISBN 978-609-8147-76-6


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , .

Першыя накіды для гэтай кнігі выйшлі ў электронным выглядзе, аднак тэма настолькі паглынула аўтарку, што яна вырашыла працягваць і далей. Вынік – 31 гісторыя пад адной вокладкай.

Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) — беларуская паэтка, пісьменніца, мыслярка, перакладчыца, лінгвістка (кандыдат навук, дацэнт). Аўтар кніг “Граматыка снегу”, “Няголены ранак”, “Прысак і пожня”, “Сумны суп”, “(в)ядомыя гісторыі” і інш. Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў свету.

Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў галіне філасофіі мовы, кампаратыўнай лінгвістыкі, сацыялогіі цела.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: