• Гапоненка Вольга. Каралева дакладных навук

    1.50 руб.

    0
    У кнізе апавядаецца пра жыццё і дзейнасць Соф’і Кавалеўскай (1850 – 1891) — матэматыка і механіка, пісьменніцы і публіцысткі, першай у свеце жанчыны-прафесара. Жыццяпіс падаецца ў святле гістарычных падзеяў, у кантэксце развіцця навуковай думкі XIX стагоддзя. Выкарыстоўваюцца матэрыялы з архіваў, бібліяграфічныя даследванні, арыгінальныя працы самой вучонай, успаміны тагачасных дзеячоў навукі.
    Для шырокага кола чытачоў.
    Жанр Гістарычная літаратура
    Выдавецтва Тэхналогія
    Серыя Нашы славутыя землякі
    Год выдання 2010
    Колькасць старонак 72 с. : іл.
    Вокладка мяккая
    Памеры 120×200 мм
    ISBN 978-985-458-154-5


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , .

Дзякуючы гэтаму выданьню ў беларусаў паболела падставаў для нацыянальнага гонару.
Кандыдат фізычна-матэматычных навук Вольга Гапоненка зацікавілася гераіняй сваёй будучай кнігі даўно, аднак, каб сабраць раскіданыя пераважна па замежных архівах матэрыялы, спатрэбілася шмат гадоў. Сама ж кніга напісалася вельмі хутка, бо для аўтаркі яе гераіня ёсьць асобай захапленьня. Нездарма ж яна назвала яе каралевай дакладных навук.

Пра навукоўцу, пісьменьніцу і чароўную жанчыну Соф’ю Кавалеўскую Гапоненка можа гаварыць бясконца. Але найбольш яе ўразіла тое, што ў час, калі жанчыне адмаўлялі ў праве займацца дакладнымі навукамі, дачка беларускага шляхціча Васіля Корвін-Крукоўскага зь Віцебшчыны сваім талентам і мэтанакіраванай працай змагла дамагчыся права стаць першай у сьвеце жанчынай-прафэсарам.
Восем дзіцячых гадоў будучай каралевы дакладных навук прайшло ў спадчынным маёнтку Палібіна пад Невелем. Згадкі пра гэта лягуць на многія старонкі мастацкіх твораў Соф’і Кавалеўскай. У беларускіх жа энцыкляпэдыях яе называюць расейскім матэматыкам. Спадарыня Гапоненка не зьдзіўляецца гэтаму:

“Я думаю, што гэта не выключны выпадак у нашай гісторыі. Тут перш за ўсё праяўляецца абыякавасьць да нашай нацыянальнай гісторыі, і таму многія імёны выдатных беларускіх сыноў і дачок у энцыкляпэдычных даведніках стаяць як імёны прадстаўнікоў зусім іншых краінаў, зусім іншых народаў. Яны ці літоўцы, ці палякі, ці французы, ці немцы, а карані іх – на беларускай зямлі”.

Са старонак кнігі паўстае вобраз Соф’і Кавалеўскай ня толькі як сусьветна знанага навукоўцы, але і як чароўнай жанчыны, у якую, па прызнаньні сучасьнікаў, былі закаханыя многія мужчыны навокал. Яе жыцьцё, напоўненае рамантычнымі гісторыямі, вартае ўвагі раманістаў і кінэматаграфістаў.

Апошнімі словамі нашай вялікай суайчыньніцы, што знайшла свой вечны спачын у горадзе, які першым прызнаў яе веліч, – Стакгольме, былі “Як шмат шчасьця”. ~ Валянціна Аксак, «Радыё Свабода»

ЗМЕСТ
ПРАДМОВА

СТАРОНКІ ДЗЯЦІНСТВА І ЮНАЦТВА

Дзень, якога чакала яна
3 Крукоўскіх герба “Слепаўрон”
Станаўленне характеру
Самая прыгожая з навук
Подых навальніцы: год 1863
Загадкавая трыганаметрыя

ШЛЯХ ДА НАВУКОВЫХ ВЯРШЫНЯЎ
Далучэнне да навукі
Фіктыўны шлюб, ці Насустрач сапраўднаму шчасцю
Па прыступках лесвіцы ведаў
Вучаніца Ваерштраса
Да навуковых вяршыняў
На барыкадах Парыжскай камуны
Задачы для самастойных разважанняў
Спроба пераадолення людскога холаду
“Omnia гпеа mecum porto”

КАРАЛЕВА ДАКЛАДНЫХ НАВУК
Прафесар Стакгольмскага ўніверсітэта
Сябар рэдкалегіі “Acta mathematica”
Прэмія імя Бардэна
Другое пакліканне
АПОШНІЯ ГАДЫ ЖЫЦЦЯ

Ахвяруючыся каханнем
Яшчэ адна спроба вярнуцца
“Як шмат шчасця”
ЗАМЕСТ ЗАКАНЧЭННЯ


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: