• Гарбузік. Цуды свету

    5.60 руб.

    0

    Альманах “Гарбузік” — цудоўная чытанка для дапытлівых дзетак, а таксама іхных неабыякавых бацькоў, выхавальнікаў і настаўнікаў. У зборнік увайшлі навучальныя і забаўляльныя матэрыялы: вершы, казкі, заданні, коміксы, настольная гульня ды іншыя цікавыя рэчы.
    Жанр Альманах
    Выдавецтва Кнігазбор
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 30 с.: іл.
    Вокладка мяккая
    Памеры 290×218 мм
    ISBN 978-985-7144-23-5


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , .

«Ці ведаеш ты, што жывеш у незвычайным свеце, поўным цудаў? Побач з намі знаходзяцца дзівосныя творы прыроды — і дасканалыя дасягненні людской культуры!
Егіпецкія піраміды, вадаспад Вікторыя, Вялікі кітайскі мур, балоты Беларусі, рымскі Калізей, Вялікі бар’ерны рыф… Стагоддзямі людзі складалі свае спісы цудаў свету, апавядалі пра іх легенды, марылі іх пабачыць. Дык хадзем разам у захапляльнае падарожжа!
Хіба Крыж Еўфрасінні Полацкай для беларусаў менш важны за піраміду Хеопса? Ды і архітэктурай адной рэдкалегія таксама задаволіцца не магла. Гэткімі ж цікавымі для чытачоў тэмамі ёсць, напрыклад, звяры і птушкі, міфалагічныя істоты. Яны ж для ўсяго свету агульныя: дзе ёсць дамавік, там знойдзецца месца і для гномаў з іх застольнай песняй аўтарства Джона Толкіна (і ў перакладзе Андрэя Хадановіча). Дзе маюцца Асілкі і Жар-птушкі, там з’явіцца і зусім нястрашная Лахнэска (створаная пісьменніцай Аленай Масла і мастачкай Вольгай Раманюк).» http://lit-bel.org/by/library/6688.html

Апавядаем: Цуды ад сяброў Гарбузіка
Энцыклапедыя: Цуды свету
Цікавосткі: Старажытныя спісы
Думаем: Шпачыныя вершы
Майструем: Веснавы жаваронак
Чытаем: Мяне завуць Лахнэска
Тэст: Хто ты ў беларускай міфалогіі?
Чытаем: Навошта створана балота?
Гуляем: Шукаем страчаны цуд!
Чытаем: Бязглуздая кніга
Прыдумляем: Лімерык: напішы сам
Даследуем: Чаму не тое іголка
Чытаем: штосьці ад сонца
Спяваем: Застольнае песня гномаў
Думаем: Загадкавая крыжаванка
Коміксы: Трыццаць шэсць і сем
Чытаем: Жахлівыя вершы

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: