• Мудры воран
  • Гардзей Віктар. Мудры воран

    6.00 руб.

    0

    У кнізе «Мудры воран» паэтычнай мовай узноўлены самыя цікавыя легенды і паданні з надзвычай багатай фальклорнай спадчыны беларускага народа. Многія творы маюць чарадзейны і міфалагічны змест, асобны раздзел склалі народныя прымхі, павер'і, казкі, звязаныя з жыццём звяроў і птушак.
    Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
    Жанр Легенды, паданні, прымхі, павер'і, казкі
    Выдавецтва Выдавецкі дом «Звязда»
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 144
    Вокладка цвёрдая
    ISBN 978-985-7059-86-7


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , .

Мастак — Віталь Дударэнка

Лебядзіная песня. (Легенды)
> Скуль узяўся бусел
> Ляцелі гусі шэрыя…
> Адкуль мядзведзь?
> Вавёрка і яе помста
> Хамяк
> Лясныя мурашы
> Адкуль пайшлі ваўкі
> Чаму кнігаўка просіць піць
> Зязюліна самота
> Каршун чорны
> Чаму лютуе расамаха?
> Ястраб-цецяроўнік
> Лебядзіная песня

Целяшоў Дуб. (Паданні)
> Свіцязянкі выходзяць з вады
> Адкуль рэчка Лань
> Адкуль рака Ведзьма
> Тураў
> Адкуль пайшлі Смалявічы
> Адкуль Кажан-Гарадок?
> Ютрань Усяслава Чарадзея
> Адкуль горад Барысаў
> Белая вежа
> Адкуль Бярэсце
> Дзівосы на Завышанскім возеры
> Скуль Мілавіды
> Пан і абжора
Кругавіцкія былі
> Дрыгавічы
> Імшэчак
> Андрэеў камень
> Целяшоў Дуб

Чаму ў зайца хвост кароткі. (Прымхі. Павер’і. Казкі)
> Лось
> Смоўж у адведках
> Мядзведзь на пасецы
> Лісава навука
> Сава
> Качар
> Сучасная курыца
> Добры снегавік
> Вожыкавы родзічы
> Мудры воран
> Дзедава помста
> Вожык-лекар
> Чаму суслік рабы
> Школа касманаўтаў
> Куртаты зай


Хоць Мудры воран гаворыць вершамі, яны ўспрымаюцца без усялякага ўнутранага супраціўлення. Вялікая рэч: кніга напісана вершам не таму, што аўтар паставіў такую мэту, але таму, што так яна і нараджалася; гэта з’ява натуральная, і чытач гэта адчувае. Голас аўтара — не гарланне драпежнага крумкача, згаладалага па чытачу. Спакойная, ураўнаважаная інтанацыя, падсвечаная вялікім досведам аўтара, талентам і гумарам, ціхім і лагодным, інтэлігентным. Зрэшты, такі і сам Віктар Гардзей — быццам бы ціхі. I ў гэтым «быццам бы» — уся соль. ~Ганцавіцкі літаратурна-краязнаўчы партал

Пяро дасведчанага аўтара (паўвека ў вялікай літаратуры!) не хібіць — ні сэнсам, ні формай. В. Гардзей чарговай кнігай дапамагае маладому пакаленню знайсці шляхі да душэўнага збліжэння з прыродным светам і культурай, атрыманай у спадчыну ад прадзедаў. У вобразным ключы нам усім (а не толькі дзецям) тлумачыцца, чаму кнігаўка просіць піць, з якой прычыны лютуе расамаха, адкуль паходзіць выраз «лебядзіная песня». Пагадзіцеся, далёка не кожны зможа прывесці хоць якую версію адказу. ~Анатоль Трафімчык, «Літаратура і мастацтва»


Віктар Гардзей нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Свой творчы шлях пачаў у рэдакцыях раённых газет Ляхавіч і Ганцавіч. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З пераездам у Мінск працаваў у часопісах «Беларусь», «Родная прырода», «Маладосць, «Полымя», «Вожык», у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Цяпер — у газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборнікаў паэзіі «Касавіца», «Верасное палясоўе», «Засевак Радзімы», «Незабудкі азёр», «Узрушэнне», «Дзікая пчала», «Зялёныя дажджы», «Межань», «Трыадзінства», кніг прозы «Дом з блакітнымі аканіцамі», «Карані вечнага дрэва», «Уратуй ад нячыстага», «З мінулага не вяртаюцца», трылогіі «Аселіца ў басейне Чорнага мора», рамана «Бедна басота», шматлікіх паэтычных кніжак для дзяцей. Вядомы і як перакладчык замежных аўтараў на беларускую мову. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1994), Літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2008).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: