

Кніга прысвечана жыццю і вялікаму пачуццю кахання Гаўрылы Гарэцкага (вядомага беларускага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі) і яго жонкі Ларысы Парфяновіч-Гарэцкай, што асвятляецца галоўным чынам праз іх багатае ліставанне. Лісты падаюцца з захаваннем граматычных і арфаграфічных асаблівасцяў арыгіналаў.
Для ўсіх, хто цікавіцца жыццём і драматычным лёсам беларускан інтэлігенцыі ў XX стагоддзі.
Жанр | Мемуары |
Выдавецтва | Тэхналогія |
Год выдання | 2013 |
Колькасць старонак | 123 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 145х215 мм |
ISBN | 978-985-458-244-3 |
Няма ў наяўнасці
Прадмова
Шляхам Адраджэння
Арышт і выгнанне з Радзімы
Другая сусветная вайна
Інжынерна-геалагічныя вышуканні
Вяртанне на Бацькаўшчыну
Дадатак
Аўтографы на манаграфіях Г.Гарэцкага для жонкі
Ліст да Ганны Бабарэкі
Радзім Гарэцкі (нар. 7 снежня 1928, г. Мінск) — беларускі геолаг, акадэмік АН Беларускай ССР, доктар геолага-мінералагічных навук. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Замежны член Расійскай акадэміі навук (1994).
Сын Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук, пляменнік Максіма Гарэцкага, які быў выдатным беларускім пісьменнікам.
Аўтар 515 навуковых прац і больш за 300 навукова-папулярных выданняў, у тым ліку 46 манаграфій, 41 карты геалагічнага ўтрымання, 5 вынаходак.
У кнізе «Ахвярую сваім „Я“… (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)» (1998) апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх. У 2013 выйшла кніга публіцыстычных артыкулаў, лірычных замалёвак, мініяцюр і эсэ «Жыццёвы меланж».