Не магчыма дадаць "Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.: паміж Варшавай і Масквой" у кошык, бо гэтага тавара няма ў наяўнасці.

  • Гарліцкі Анджэй. Юзаф Пілсудскі 1867-1935

    67.20 руб.

    0

    Фундаментальная кніга вядомага даследчыка гісторыі ХХ ст., прафесара Варшаўскага ўніверсітэта Анджэя Гарліцкага прысвечана асобе Юзафа Пілсудскага — чалавека, якому было наканавана змяніць лёс Польшчы і польскага народа. Аўтар крытычна паставіўся да героя сваёй кнігі і на падставе вялікага шэрагу гістарычных крыніц і дакументаў стварыў падрабязную, разнапланавую карціну яго жыцця.

    Для шырокага кола чытачоў.

    Пераклад  з польскай Яўгена Салейчука.

    Жанр Біаграфія
    Выдавецтва Янушкевіч
    Год выдання 2019
    Колькасць старонак 760 с.
    Вокладка мяккая (з загібам)
    Памеры 165х240х40 мм
    ISBN 978-985-7210-15-2

    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , .

Юзаф Пілсудскі — польскі дзяржаўны, палітычны і вайсковы дзеяч, першы глава адроджанай Польскай дзяржавы. Пачынаў палітычную кар’еру як сацыяліст,стаў адным з лідараў Польскай сацыялістычнай партыі. На пачатку ХХ стагоддзя перайшоў на нацыянальныя пазыцыі, з часоў Першай сусветнай вайны становіцца адной з найважнейшых фігур польскай і еўрапейскай палітычнай сцэны. Заснавальнік Польскіх легіёнаў — правобразу прафісійнай Польскай арміі.У 1918 годзе ўзначаліў Польскую дзяржаву, паспяхова замацаваўшы яе становішча бліскучай перамогай над бальшавікамі ў Варшаўскай бітве 1920 года. У 1925 годзе пад яго кіраўніцтвам здзяйсняецца «майскі пераварот». Да ўлады прыходзяць радыкальныя кансерватыўныя сілы, Пілсудскі фактычна бярэ на сябе дыктатарскія паўнамоцтвы. Памёр у 1935 годзе, пахаваны на Вавэлі ў Кракаве.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)