

Нямеччына часоў Першай сусветнай вайны. Рабочы фабрыкі электрапрыладаў Альфрэд Кляйн мабілізаваны на фронт. Ён праходзіць вайну ад пачатку і да канца, не разумеючы яе сэнсу і мэтаў, а потым далучаецца да рэвалюцыйных падзей. Ягоная дзяўчына Грэтхэн застаецца ў Берліне, страчвае працу і вымушана пайсці на панэль…
Жанр | проза |
Выдавецтва | Галіяфы |
Год выдання | 2021 |
Колькасць старонак | 202 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 120х165 мм |
ISBN | 978-985-7140-69-9 |
У наяўнасці
«Аповесьць “Варта на Рэйне” напісана ў 1927 г. Друкавалася яна ў “Росквіце”, № 1, 1928 г. Тут – гісторыя бэрлінскага рабочага з фабрыкі электрычных прылад, на імя Альфрэда Кляйна. Узяўшы гэтую гісторыю як стрыжань, Гародня ў… фэльетонна-футурыстычным стылі па-мастацку апісвае імпэрыялістычную вайну, бэрлінскае жыцьцё, жыцьцё на франтох у былой Расіі, сьмерць, руіны, голад, холад, простытуцыю і г. д. Аповесьцяй з падобным зьместам і з такімі формальна-мастацкімі асаблівасьцямі ў беларускай літаратуры яшчэ ня было».
Максім Гарэцкі, 1928
Гародня ж – найкаларытнейшая і найнеспадзяванейшая фігура ў нашай літаратуры.
Ян Скрыган, 1989