• Гародня Х-ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам

    15.60 руб.

    0

    «Гародня Х — ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам» — чарговае выданне кніжнай серыі «ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА».
    З усіх старажытных беларускіх гарадоў сёння найбольш актыўна даследуецца Гародня. Кніга «Гародня Х — ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам» яшчэ адзін таму прыклад. 11 гісторыкаў з Беларусі і Польшчы ажыццявілі першае ў гісторыі сумеснае беларуска-польскае даследаванне мінуўшчыны горада на сумежжы цывілізацый. Аўтары паставілі перад сабой мэту не толькі паказаць уласнае разуменне падзеяў, але і ўзаемна ўшанаваць польскі і беларускі ўнёсак у развіццё Гародні. Адначасова належная ўвага ў кнізе нададзена гарадзенскай габрэйскай суполцы, якая была значным дэмаграфічна-эканамічным чыннікам Гародні ад сярэднявечча да ХХ ст.
    Кніга складаецца з арыгінальных тэкстаў, створаных адмыслова для гэтай кнігі і ўкладзеных у чатыры раздзелы: «Х — XV стст. Горад рыцараў, дойлідаў і гандляроў»; «XV — XVIIIстст. Каралеўскі горад пад Магдэбургскім правам»; «Канец XVIII — пачатак ХХ ст. Горад супраць Імперыі»; «ХХ стагоддзе. Змаганне за горад».
    Жанр Гісторыя
    Выдавецтва
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 513
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 180×216 мм
    ISBN 978-837-893-160-7


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , , , .

Прадмова (Аляксандр Смалянчук)

Спіс скарачэнняў

Х — XV СТСТ. ГОРАД РЫЦАРАЎ, ДОЙЛІДАЎ І ГАНДЛЯРОЎ.

>Летапісны Горадзен і яго археалагічнае даследаванне (Аляксандр Краўцэвіч)

>Гарадская прастора ў ХІ — XVI стст. (Аляксандр Краўцэвіч)

>Гарадзенская архітэктурная школа ХІІ ст. (Аляксандр Краўцэвіч)

>Гародня і пачатак Вялікага Княства Літоўскага (Аляксандр Краўцэвіч)

>Фарпост Літвы (Аляксандр Краўцэвіч)

>На схіле сярэднявечча (Аляксандр Краўцэвіч)

>З’яўленне габрэйскай суполкі (Вольга Сабалеўская)

XV — XVIII СТСТ. КАРАЛЕЎСКІ ГОРАД ПАД МАГДЭБУРГСКІМ ПРАВАМ.

>Асаблівасці гарадскога права (Юры Гардзееў)

>Гарадзенскія парафіі (Пшэмыслаў Баравік)

>Горад і палітычнае жыццё краіны (Юры Гардзееў)

>Гарадская прастора ў XVI — XVIII стст. (Юры Гардзееў)

>Вёскі гарадзенскіх месцічаў і паселішчы замкавай юрыдыкі (Пшэмыслаў Баравік)

>Гаспадарчае жыццё і камунальная гаспадарка (Юры Гардзееў)

>Гарадзенскія таргі і кірмашы. Гарадскія фінансы (Пшэмыслаў Баравік)

>Гарадніца і пераўтварэнні Антонія Тызенгаўза (Юры Гардзееў)

>Гарадзенскі кагал у XVI — XVIII стст. (Вольга Сабалеўская)

КАНЕЦ XVIII — ПАЧАТАК ХХ СТ. ГОРАД СУПРАЦЬ ІМПЕРЫІ.

>Падзенне Рэчы Паспалітай: бяссілле і змаганне (Аляксандр Ерашэвіч, Вячаслаў Швед)

>Гародня ў час напалеонаўскіх войнаў (Аляксандр Ерашэвіч)

>Жыццё горада ў першай трэці ХІХ ст. (Вячаслаў Швед)

>Гарадзенцы versus улада (Аляксандр Радзюк)

>Горад і гарадзенцы ў 30-50 я гады ХІХ ст. (Аляксандр Радзюк)

>Мяцежны горад (Аляксандр Смалянчук)

>Гаспадарчы і культурніцкі рэванш (Аляксандр Смалянчук)

>Час пераменаў. 1914 — 1921. (Аляксандр Смалянчук)

>Габрэйскі квартал губернскага горада (Вольга Сабалеўская)

ХХ СТАГОДДЗЕ. ЗМАГАННЕ ЗА ГОРАД

>У польскай дзяржаве (Андрэй Павач)

>Габрэйская суполка і жыццё горада (Вольга Сабалеўская)

>Паміж чырвонай зоркай і свастыкай (Ян Ежы Мілеўскі)

>Жыццё і смерць гарадзенскага гета (Вольга Сабалеўская)

>Ад аднаўлення да пабудовы «светлай будучыні» (Віктар Саяпін)

>Нязгодныя або за фасадам «савецкага раю» (Аляксандр Смалянчук)

>»Выгнанне з раю» або Перабудова другой паловы 80-х гг. (Аляксандр Смалянчук)

ГОРАД ЯК МЕСЦА ПАМЯЦІ (Аляксандр Смалянчук)

Бібліяграфія

Аўтары


Пшэмыслаў Баравік
Юры Гардзееў
Аляксандр Ерашэвіч
Аляксандр Краўцэвіч
Ян Ежы Мілеўскі
Андрэй Павач
Аляксандр Радзюк
Вольга Сабалеўская
Віктар Саяпін
Аляксандр Смалянчук (рэдактар)
Вячаслаў Швед

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: