Кніга Вільгельма Гаўфа пабачыла свет у межах конкурсу «Ствараем кнігу разам!», які зладзіў дабрачынны фонд «Вяртанне». Дзеці і падлеткі з усёй Беларусі ілюстравалі казкі вядомага нямецкага пісьменніка ў перакладзе на беларускую мову. 279 чалавек даслалі 320 малюнкаў. У кнігу ўвайшло 18. І плён такой працы Вы трымаеце цяпер у руках.
Дык чытайма на роднай мове скарбы сусветнай літаратуры!

Укладанне У. Макарэвіч, пераклад з нямецкай У. Папковіча.
Пераклад зроблены з выдання: Wilhelm Hauff, Märchen, K. Thienemanns Verlag, Stuttgart — Wien, 1992.


> Уступнае слова
> Спіс пераможцаў
> Карлік Нос. Казка
> Малады англічанін. Казка
> Біяграфія Вільгельма Гаўфа

Нямецкі пісьменнік. Нарадзіўся 28 лістапада 1802 у нямецкім горадзе Штутгарт. Вучыўся ў манастырскай школе. А затым ва ўніверсітэце вывучаў філасофію і рэлігію. Калі скончыў вучобу, уладкаваўся рэпетытарам у сям’ю міністра абароны. I для генеральскіх дзяцей Гаўф пачаў прыдумваць казкі. Малады чалавек шмат вандраваў з сям’ёй міністра, а таму цікавых гісторый даводзілася расказваць шмат.
Першыя казкі ён апублікаваў за паўтара года да смерці — у студзені 1826. I яны сталі папулярнымі сярод нямецкамоўных чытачоў. Затым іх пачалі і перакладаць на іншыя мовы. А 18 лістапада 1827 года пісьменнік памёр пасля хваробы. У нямецкім горадзе Байрсброне знаходзіцца Музей казак Вільгельма Гаўфа.
Яго пяру належаць такія творы, як “Выратаванне Фацімы”, “Гісторыя пра маленькага Мука”, “Лёс Саіда”, “Гісторыя пра карабель прывідаў”, “Гісторыя пра адсечаную галаву”… Перакладаліся яны і на беларускую мову і выходзілі асобнымі кнігамі. Яшчэ ў 1938 годзе выйшлі асобнымі выданнямі яго “Маленькі Мук” і “Карлік Hoc”. Але гэтыя казкі перакладаліся не з арыгіналаў, а з рускамоўных перакладаў. А пры перакладзе з мовы-пасярэдніцы шмат губляецца. I тыя кнігі ўжо фактычна немагчыма адшукаць.
Пазней, у 1977 годзе, была выдадзена казка “Маленькі Мук”, якую непасрэдна з нямецкай мовы пераклаў Даір Слаўковіч. Кніга выйшла накладам у 300 000 асобнікаў. I гэтае выданне не цяжка адшукаць у раённых бібліятэках.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: