Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў.

Кніга ўключае казкі Вільгельма Гаўфа, якія выйшлі ў трох альманахах — за 1826, 1827 i 1828 гады, прычым першы з альманахаў быў перакладзены для гэтага зборніка цалкам. Большасць змешчаных у кнізе перакладаў друкуецца ўпершыню.

Укладальнік Ганна Янкута; пераклад з нямецкай Альгерда Бахарэвіча, Наталлі Давыдоўскай, Аляксея Жбанава, Iгара Крэбса, Уладзіміра Папковіча.
Мастак — Кацярына Дубовік


Альманах казак на 1826 год для сыноў і дачок знатных саслоўяў
> Караван. Пераклаў Ігар Крэбс
> Каліф-бусел. Пераклаў Ігар Крэбс
> Карабель прывідаў. Пераклаў Альгерд Бахарэвіч
> Адсечаная рука. Пераклала Наталля Давыдоўская
> Выратаванне Фацімы. Пераклаў Ігар Крэбс
> Маленькі Мук. Пераклаў Аляксей Жбанаў
> Несапраўдны прынц. Пераклаў Ігар Крэбс
З Альманаха казак на 1827 год для сыноў і дачок знатных саслоўяў
> Александрыйскі шэйх і яго нявольнікі. Пераклаў Ігар Крэбс
> Карлік Нос. Пераклаў Уладзімір Папковіч
> Малады англічанін. Пераклаў Уладзімір Папковіч
> Гісторыя Альмансора. Пераклаў Ігар Крэбс
З Альманаха казак на 1828 год для сыноў і дачок знатных саслоўяў
> Халоднае сэрца. Пераклаў Альгерд Бахарэвіч

Нямецкі пісьменнік. Нарадзіўся 28 лістапада 1802 у нямецкім горадзе Штутгарт. Вучыўся ў манастырскай школе. А затым ва ўніверсітэце вывучаў філасофію і рэлігію. Калі скончыў вучобу, уладкаваўся рэпетытарам у сям’ю міністра абароны. I для генеральскіх дзяцей Гаўф пачаў прыдумваць казкі. Малады чалавек шмат вандраваў з сям’ёй міністра, а таму цікавых гісторый даводзілася расказваць шмат.
Першыя казкі ён апублікаваў за паўтара года да смерці — у студзені 1826. I яны сталі папулярнымі сярод нямецкамоўных чытачоў. Затым іх пачалі і перакладаць на іншыя мовы. А 18 лістапада 1827 года пісьменнік памёр пасля хваробы. У нямецкім горадзе Байрсброне знаходзіцца Музей казак Вільгельма Гаўфа.
Яго пяру належаць такія творы, як “Выратаванне Фацімы”, “Гісторыя пра маленькага Мука”, “Лёс Саіда”, “Гісторыя пра карабель прывідаў”, “Гісторыя пра адсечаную галаву”… Перакладаліся яны і на беларускую мову і выходзілі асобнымі кнігамі. Яшчэ ў 1938 годзе выйшлі асобнымі выданнямі яго “Маленькі Мук” і “Карлік Hoc”. Але гэтыя казкі перакладаліся не з арыгіналаў, а з рускамоўных перакладаў. А пры перакладзе з мовы-пасярэдніцы шмат губляецца. I тыя кнігі ўжо фактычна немагчыма адшукаць.
Пазней, у 1977 годзе, была выдадзена казка “Маленькі Мук”, якую непасрэдна з нямецкай мовы пераклаў Даір Слаўковіч. Кніга выйшла накладам у 300 000 асобнікаў. I гэтае выданне не цяжка адшукаць у раённых бібліятэках.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: