Пераклад з нямецкай мовы Васіля Сёмухі

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самому. Апрача таго ў пэўных інстанцыях і неразуменне можа быць плённым.

Мне і дагэтуль “Стэпавы воўк” здаецца той з маіх кніг, якая часцей і больш за якую іншую не разумеецца і часта з’яўляюцца згодныя, нават захопленыя чытачы, а не тыя, што адмаўляюць, якія выказваліся мне пра кнігу варожа. Часткова, але толькі часткова частата такіх выпадкаў выцякае з таго, што гэтая кніга, напісаная пацідзесяцігадовым і прысвечаная праблемам акурат гэтага ўзросту, вельмі часта трапляла ў рукі зусім юных чытачоў. Але і сярод чытачоў майго веку я часта сустракаў такіх, каму мая кніга, хоць і рабіла на іх уражанне, але дзіўным чынам у сваім змесце была ясная толькі напалавіну. Гэтыя чытачы, як мне здаецца, пазналі ў Стэпавым ваўку саміх сябе, ідэнтыфікавалі сябе з ім, перажылі разам з ім свае пакуты і мары і пры гэтым прагледзелі, што кніга апавядае не толькі пра Гары Галера і ягоныя складанасці, што над Стэпавым ваўком і яго поўным праблемаў жыццём ёсць другі, вышэйшы, непрамінушчы свет і што “Трактат” і ўсе тыя мясціны кнігі, якія расказваюць пра дух, пра мастацтва і пра “несмяротных”, супрацьпастаўляюць свету пакутаў Стэпавага ваўка пазітыўны, гарачы, пазаасабовы і пазачасавы свет веры, што кніга, хоць і паведамляе пра пакуты і беды, але ні ў якім разе не ёсць кнігай расчараванага, а ёсць кнігай таго, хто верыць.

Я, натуральна, не магу і не хачу прадпісваць чытачам, як яны маюць разумець маё апавяданне. Няхай кожны сам сабе выбірае, што яму пасуе і што можа быць карысным! Але мне было б прыемна, калі б многія самі заўважылі, што гісторыя Стэпавага ваўка, хоць і паказвае хваробы і крызіс, але не ёсць гісторыяй, якая вядзе да смерці, да пагібелі, а наадварот: да ацалення.

1942


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)