• Главінскі Томаш. Забыты гарнізон

    9.40 руб.

    0

    Кніга прысвечана гісторыі аднаго з польскіх гарнізонаў на польска-савецкай мяжы, які існаваў у міжваенны перыяд. У той жа час яны з’яўляецца і фрагментам гісторыі Івянецкага краю. Паводле аўтара, гэта «аповед аб свеце, які хоць і не ідэальны, але абуджае сёння ў нас сантыменты і сімпатыю». Гэтая кніга не ёсць аповедам пра вялікую палітыку, вялікія бітвы, ці, нарэшце, пра вялікія падзеі. Гэта аповесць пра малое мястэчка і яго пушчанскія ваколіцы, а таксама пра тых людзей, каму тут выпала жыць, служыць і працаваць.

    Пераклад зроблены паводле выдання: Głowiński, Tomasz. Zapomniany garnizon. Oddziały Korpusu Ochrony Pogranicza w Iwieńcu w latach 1924—1939. — Wrocław: Gajt, 2009.

    Жанр Навукова-папулярны
    Выдавецтва ТАА “Інбелкульт”»
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 142
    Вокладка мяккая
    Памеры 157х228х8 мм
    ISBN 983-60456-27-5


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , , .

ARCHE — беларускі незалежны навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны й літаратурна-мастацкі часопіс.
Публікуе працы беларускіх інтэлектуалаў, а таксама пераклады замежных аўтараў.
Тэматыка: гісторыя, паліталёгія, сацыяльныя навукі, філялёгія, літаратура й мастацтва, крытыка.
ARCHE — сябра сеткі эўрапейскіх часопісаў «Eurozine».
Выходзіць 1 раз на 2 месяцы. Падпісацца на ARCHE можна ў кожным аддзеле «Белпошты».
Выдаецца зь верасня 1998 году.
Галоўны рэдактар — Валер Булгакаў.
Мова выданьня — беларуская.
Апрача гэтага, ARCHE выдае кнігі ў каапэрацыі зь беларускімі й замежнымі выдавецтвамі: “Энцыкляпэдыкс”, “Мэдысонт”, “Беларускае гістарычнае таварыства” (Беласток), “Інстытут беларусістыкі” (Вільня), «Інбелкульт» (Смаленск) ды інш.

Што такое ARCHE?
Arche (архэ́) — слова грэцкага паходжаньня (ἀρχή), што азначае «першапачатак», «першапрычына», «тое, што ляжыць у аснове».
Заданьне часопісу з такою назваю палягае на тым, каб злучыць у адным выданьні артэфакты айчыннае наратыўнае прасторы й давесьці яе да тэмпэратуры, калі становіцца мажлівым ператварэньне лёду ў ваду, а вады ў пару. Часопіс існуе ад імпульсу, скіраванага на ператварэньне й трансфармацыю, што дазваляе спазнаць новы бок навакольных рэчаў і зьяў.
Выходзьма насустрач! Мы маем што сказаць.

Крыніца


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: