Пятро Глебка нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі (1923), спрабаваў паступіць у БДУ, але няўдала, паступае ў Белпедтэхнікум (1924—1927), дзе ў той час выкладаў Я. Колас. У Белпедтэхнікуме П. Глебка пазнаёміўся з П. Трусам і М. Лужаніным, актыўна супрацоўнічаў з імі ў насценнай газеце. У 1925 П. Глебка ўступае ў шэрагі «Маладняка», у гэтым жа годзе ў газетах «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», часопісах «Работніца і сялянка», «Беларускі піянер» з’явіліся першыя вершы П. Глебкі. Пачынаў П. Глебка як тыповы маладняковец — з «маладняцкім задорам», са «стальной» верай у «залатое ранне» краіны. З пераходам П. Глебкі ў 1926 у літаратурна-мастацкае аб’яднанне «Узвышша» мяняецца яго творчая манера. Яна становіцца больш стрыманай, рэфлексійна-разважлівай, псіхалагічна-паглыбленай. У 1927 П. Глебка пераводзіцца на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ, дзе атмасфера ў цэлым спрыяла інтэлектуальнаму росту і мастацкай творчасці. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1930 годзе П. Глебка працаваў загадчыкам літаддзела ў газеце «Калгаснік Беларусі», у часопісе «Полымя рэвалюцыі».

«Ты падбірала лён і пела…» Пятро Глебка

Верш чытае Васіль Дранько-Майсюк
Музыка: Сяргей Танееў
Прадакшн: студыя ZVONKA


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)