Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі. Сюжэты разгортваюцца імкліва, а заканчваюцца зазвычай самым неверагодным чынам. Ёсць яшчэ адна рыса ў прозе Адама Глобуса, пра якую варта папярэджваць чытача, — гумар. Часам ён жорсткі і чорны, месцамі набліжаецца да лёгкай іроніі, a то і даходзіць да мяжы з бязлітасным сарказмам. Галоўнае, што “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” — кніга вясёлая і займальная.

Сапраўднае імя — Уладзімір Адамчык. Нарадзіўся 29 верасня 1958 г. у Дзяржынску ў сям’і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Мінск. Вучыўся ў Мінскай мастацкай вучэльні на педагагічным аддзяленні. У 1983 скончыў мастацкае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам, журналістам. Адзін з заснавальнікаў літаратурнага таварыства «Тутэйшыя». Цяпер займаецца выдавецкай справай (выдавецтва «Сучасны літаратар»). Заснавальнік літаратурнай прэміі «Залатая літара».
Першыя вершы Адама Глобуса з’явіліся ў друку ў 1981. На дадзены ж момант ён аўтар больш, чым 20 кніг прозы і паэзіі. Творы перакладаліся на асноўныя мовы свету, а таксама на такія экзатычныя, як асецінская і каталонская. Асобнымі выданнямі проза А. Глобуса выходзіла ў Польшчы і Расіі.

Блог аўтара ў “LiveJournal”


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: