• Глобус Адам. Новае неба

    1

    «Новае неба» — зборнік лепшых вершаў выбітнага беларускага паэта Адама Глобуса.

    Зборнік падзелены на некалькі перыядаў:
    1. Парк (1988)
    2. Скрыжаванне (1993)
    3. Вершы пра каханне, пра п'янства і смерць (2001-2007)
    4. Новыя вершы (2008)

    Вільня і Мінск

    У Вільні снег. У Вільні цішыня.
    У Вільні ўтульна і выдатна спіцца.
    Мне Беларусь заўсёды ў Вільні сніцца
    заможная, свабодная, мая…

    У Мінску дождж. У Мінску мітусня.
    У Мінску тлумна і няма спакою.
    Тут не знаходзіш згоды сам з сабою.
    Ды толькі ў Мінску — на Радзіме я.

    Жанр Паэзія
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2010
    Колькасць старонак 192
    Памеры 122х165
    Вокладка мяккая
    ISBN 978-985-6906-41-4


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , .

Адам Глобус (29 верасня 1958, Дзяржынск) — беларускі пісьменнік, мастак, выдавец.

Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989), «Смерць — мужчына» (1992), «Скрыжаванне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік усіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчаснікі» (2006), «Літары»[2] (2006), «Play.by» (2009). Публікаваўся ў складзе зборнікаў «Тутэйшыя» (зборнік твораў удзельнікаў Таварыства «Тутэйшыя», 1989), «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх аўтараў, 1996), «Сучасная беларуская проза» (зборнік, 2003).

Вершы і апавяданні А. Глобуса перакладзены на асноўныя мовы свету, а таксама на асецінскую і каталонскую, друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Германіі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы і Расіі («Оборотни» (1991), «Demonokameron» (1993), «Лирика by» (выбраныя паэтычныя і празаічныя творы ў рускім перакладзе, 2007)).


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)