У кнізе сабраная калекцыя літаратурных партрэтаў. Большасць калекцыі складзена з вобразаў блізкіх і вельмі блізкіх людзей, якіх аўтар цудоўна ведаў. Таму тэксты прасякнуты цёплымі пачуццямі любові і спагады. А таксама ў кнізе змешчаны партрэты творцаў, з якімі аўтар не быў асабіста знаёмы, але чые творы моцна на Адама Глобуса паўплывалі.

Частка першая. Блізкія людзі
Максім. Словы пра паэта Максіма Танка
Валодзя. Словы па скульптара Валодзю Жбанава
Еўдакія. Словы пра паэтку Еўдакію Лось
Уладзімір. Словы пра пісьменніка Уладзіміра Караткевіча
Міхась. Словы пра паэта Міхася Стральцова
Янка. Словы пра пісьменніка Івана Антонавіча Брыля
Міхаіл. Словы пра мастака Міхаіла Савіцкага
Гаўрыла. Словы пра мастака-манументаліста Гаўрылу Вашчанку
Май. Словы пра мастака-жывапісца Мая Данцыга

Частка другая. Партрэты
Майсей. Словы пра літаратара Майсея Кульбака
Кастусь. Словы пра скульптара Кастуся Сароку

Частка трэцяя. Бацькі
Чэсь. Словы пра тату майго, Чэся (Вячаслава) Адамчыка, напісаныя да ягонага 80-годдзя
Ніна. Словы пра сыход мамы маёй — Ніны Глобус


Сапраўднае імя — Уладзімір Адамчык. Нарадзіўся 29 верасня 1958 г. у Дзяржынску ў сям’і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Мінск. Вучыўся ў Мінскай мастацкай вучэльні на педагагічным аддзяленні. У 1983 скончыў мастацкае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам, журналістам. Адзін з заснавальнікаў літаратурнага таварыства «Тутэйшыя». Цяпер займаецца выдавецкай справай (выдавецтва «Сучасны літаратар»). Заснавальнік літаратурнай прэміі «Залатая літара».
Першыя вершы Адама Глобуса з’явіліся ў друку ў 1981. На дадзены ж момант ён аўтар больш, чым 20 кніг прозы і паэзіі. Творы перакладаліся на асноўныя мовы свету, а таксама на такія экзатычныя, як асецінская і каталонская. Асобнымі выданнямі проза А. Глобуса выходзіла ў Польшчы і Расіі.

Блог аўтара ў “LiveJournal”


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: