• Глобус Адам. Сям’я

    12.90 руб.

    0

    Новую кнігу сучаснага беларускага літаратара Адама Глобуса склалт найлепшыя словы, напісаныя ім за апошнія гады. Найлепшыя, бо пісаліся яны пра самае дарагое, каштоўнае і важнае, што мае кожны чалавек: пра маці і бацьку, пра брата і сваякоў, пра жонку, дачку, унука. Кніга «Сям'я» пра крэўных і блізкіх, про родных і любімых. Пісьменнік у ёй дакладны, гіперрэалістычны і шчыкры. «Шануй бацьку свайго і маці сваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі…» Так напісана ў біблейская кнізе «Выхад». Пра гэта ж апавядаецца і ў кнізе Глобуса «Сям'я».
    Жанр Раман
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 159
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 136×203 мм
    ISBN 978-985-02-1798-1


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , .

Творы Адама Глобуса што ў лiтаратуры, што ў выяўленчым мастацтве — гэта лаканiчна, дакладна, без унутранай цэнзуры, якая часам змушае маўчаць пра самае балючае, хвалюючае, асабiстае. Да сваiх герояў, у якiх зазвычай ёсць рэальныя прататыпы, Адам Глобус бязлiтасны. Таму i водгукi чуюцца рознага кшталту. Але ў гэтай кнiзе ён гаворыць пра самых блiзкiх, дарагiх людзей: маму, тату, брата, бабу з дзедам, жонку, дачку, унука. Асаблiвую шчымлiвасць надае кнiзе тое, што раздзелы пра бацькоў — развiтальныя. Фiнал — сыход роднага чалавека. Маленькiя фрагменты, быццам яркiя каменьчыкi мазаiкi. Рысы любiмага чалавека, якiя хочацца занатаваць у памяцi. Тата… Страшэнна не любiць рыпенне вугалю на зубах. Прывозiць адусюль ручкi. Любiць сядзець на канапе насупраць кнiжных стэлажоў i разважаць пра лiтаратуру. Спакойна кажа пра смерць: «Я хачу знiкнуць у зялёным акiяне». Мама… На безыменным пальцы левай рукi чароўная радзiмка — цьмяна–залацiстага колеру. Любiць кветкi, асаблiва гаючую раслiну — альяс. Умываецца снегам. Раздзел заканчваецца словамi «я люблю цябе, мама…» А кнiга — тым, што «Мацi няма. I няма каму паскардзiцца на боль». З расповедаў пра сваякоў мы шмат даведваемся пра самога аўтара. Бо ён шчыры. Гэта бязлiтасная шчырасць мастака, скiраваная i да навакольнага свету, i да сябе. I вечная патрэба занатаваць тое, што знiкае: «Так, адно накiды пра дым, якi вiецца над згаслаю свечкаю, пра жоўты пясочак, што цячэ са стромкага берага ў рачную плынь, пра зменлiвыя карункi аблокаў. А тут — татава памiранне… Нават у кроплях дажджу, што скочваюцца з лiстоў лiпы за акном, я бачу свае слёзы, свой плач па тату».

Кнiга змушае новымi вачыма зiрнуць на сваiх блiзкiх — бо нiхто з нас не вечны.

Людміла Рублеўская

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)