Перайсці ў кошык “Мацін Сяргей. Мары Хмар” цяпер у вашым кошыку.

  • !
  • Глухоўская Кацярына. Калі дрэвы растуць з галавы

    4.80 руб. 4.00 руб.

    1

    Вершы напісаныя трынаццаці-, чатырнаццаці-, пятнаццаці-, шаснаццаці-, сямнаццаці і (зусім трошку) васямнаццацігадовай дзяўчынкай. Самы шчыры ўзрост, калі асоба ўжо ёсьць, ужо закладзеная, ды адбываецца толькі яе развіццё. На вашых вачах.
    На тонкай мяжы дзяцінства і даросласьці, якую аўтар не перасякае ніколі, — эквелібрыстыка думак і слоў — так у дзяцінстве мы любім хадзіць па высокім борціку, распрастаўшы рукі, нібы ловячы раўнавагу.

    Жанр Вершы
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 150
    Вокладка мяккая
    Памеры 120х204 мм
    ISBN 978-985-7021-15-4


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , .

БЕС СЭРЦА
Паслухай мяне, паслухай!
З душы табе рвуцца ў вуха,
Праз вусны табе ў валасы —
Галасы.
Адтуль, з пустога пакою,
Дзе ў вочы сьвятло такое,
У вокны, схаваныя веямі,
Зьмеямі.
Там грае малы, схуднелы —
Зусім не хапае цела —
Паранены, хворы ўвесь —
Бес.
Ён сэрца свайго ня мае,
І ножка яго храмая,
І сумна яму бяз сэрца
Граць скерца.
А нехта яго просіць —
Нібы на руках носіць —
Падносіць нібы да акна:
«Трымай сваё сэрца, на!
Я даў табе сэрца ў сьвеце,
Глядзі: яно небам сьвеціць.
Ты бачыш сьвятло, ты бачыш?»
Бес плача.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)