Кніга паэзіі і выбраных эсэ сучаснай нямецкамоўнай аўтаркі Норы Гомрынгер выходзіць па-беларуску ўпершыню і, безумоўна, прыцягне чытацкую ўвагу сваёй паэтычнай неардынарнасцю і выбітнасцю.

Пераклад з нямецкай Ірыны Герасімовіч, Вольгі Гапеевай.


Нарадзілася ў 1980 г. у г. Нойкірхен (зямля Саар, Германія), мае нямецкае і швейцарскае грамадзянствы. Піша паэзію, эсэ, а таксама тэксты для радыё. Адна з актыўных удзельніц паэтычных слэмаў. З 2000 г. яна выдала сем зборнікаў паэзіі і два зборнікі эсэ. Шмат часу правяла ў пісьменніцкіх рэзідэнцыях па ўсім свеце. Нора Гомрынгер — лаўрэатка шматлікіх літаратурных прэмій (Jacob-Grimm-Preis Deutsche Sprache, 2011; JoachimRingelnatz-Preis, 2012; Ingeborg-Bachmann-Preis, 2015), сябра ПЭН-клуба. З 2010 г. — дырэктарка Міжнароднай арт-рэзідэнцыі «Künstlerhaus Villa Concordia» (Бамберг, Германія). Бацькі Норы Гомрынгер — Нортруд Гомрынгер, германістка (доктарка філасофіі) і Ойген Гомрынгер — паэт, заснавальнік напрамку канкрэтнай паэзіі.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: