• Горват Андрусь. Радзіва «Прудок»: дзённік

    16.00 руб.

    6

    Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік… Аўтар гэтай кнігі — чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце.

    Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на самым ускрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў.

    Гэтая кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэтая кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.

    Жанр Дзённік
    Выдавецтва Медысонт
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 248
    Вокладка мяккая
    Памеры 145х200 мм
    ISBN 978-985-7136-89-6


    Тэг: .Катэгорыі: , , , .

Дзённік «Радзіва Прудок» Андрусь Горват пісаў тры гады. Урыўкі друкаваліся ў газеце «Наша Ніва» і на яго старонцы ў Фэйсбуку. Па версіі рэдакцыі «Нашай Нівы», гэта быў самы чытаны тэкст на сайце за 2015 год. То, мабыць, напісаны ён не вельмі пагана.
Андрусь Горват у Мінску, да пераезду ў вёску, працаваў журналістам і, адначасова, дворнікам тэатра імя Янкі Купалы. З гэтага і пачынаецца дзённік, які атрымаў некалькі прэстыжных літаратурных прэмій, шмат пазітыўных і натхнёных водгукаў ад чытачоў ды стаў ужо легендарным творам, які раней можна было набыць толькі ў касе Купалаўскага тэатра.

Нарэшце кнігу «Радзіва Прудок» могуць атрымаць усе жадаючыя, хто не жыве ў сталіцы і, нават, Беларусі!

Вёска, куды вярнуўся Андрусь Горват, называецца Прудок. Гэта ў глушы Палесся, каля мяжы з Украінай, 300 км на поўдзень ад Мінска. У Прудку жыве каля 150 чалавек. Найбліжэйшы ад яе горад — Хойнiкi. Калi ведаеце знакамiтыя вёскi Юравiчы, Аўцюкi цi Каранёўку («Людзi на балоце» Мележа) — гэта побач.
https://nn.by/?c=ar&i=151216

– Сынок, напісаў кнігу? – Ага – “Радзіва Прудок”. – От маладзец! Хадзі сюды, мой галубок, сядай во на чысценькае. Тут чысценька. Не бойся, то я батон ела. Ну, пра што кніга? – Як я спачатку працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры. Потым пераехаў у дзедаву хату ў Прудок. – То гэта я ведаю! Не цвёрда сядзець? На во посцілку пакладзі пад сраку. А кніга пра што? – Пра тое, як я жыў у разбуранай хаце, спаў у каморы, а там было плюс восем. Яшчэ напісаў, як я ішоў па Прудку з малаком, а сабака: “Ррррр”. А гаспадар яму: “Няможна, свае”. А я радаваўся, бо прыемна быць сваім. Гэта кніга пра дзеда Ганушу і ката Рому. Пра жукоў у пограбе, цётку на лісапедзе, калгасную даярку і аўцюкоўскіх дзевак. Пра тое, што ў Мінску людзі ходзяць памытыя і не даюць усунуць у разетку падзарадку ад тэлефона, а ў Прудку размаўляюць так: “Е? – “Е”. – Дык у цябе вясёлая кніга? – І страшная. Там яшчэ пра прудкаўскую чупакабру е. – Ай, цьху ты! Ідзі ты! Я думала, ён што сур’ёзнае напісаў, шчэ і посцілку яму пад сраку дала! Усё, не дуры галаву! – Ды не, там і пра сур’ёзнае е. Пра адзіноту і пра смерць. Пра блуканні і дарогу дадому. – Ад мяне чаго хочаш? – Каб вы кнігу пачыталі. – А пра Марусю Зайчыкаву там будзе? – Будзе. – То добра, куплю. А цяпер ідзі адселя. Я батон ем.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: