• Гулін Міхаіл, Слабодчыкава Антаніна. 1+1=1 (каталог)

    19.00 руб.

    Гісторыя арт-інтэрвэнцыяў у публічную прастору Міхаіла Гуліна, а таксама нараджэньне арт-групы «1 + 1 = 1» ( Міхаіл Гулін і Антаніна Слабодчыкава) узыходзяць да 2005 году й распачынаюцца акцыяю «Перайменаваньне вуліцы» (фотадакумэнтацыя). «Перайменаваная» Міхаілам Гуліным і Антанінай Слабодчыкавай была менская вуліца Гая, названая ў гонар савецкага военачальніка пэрыяду Грамадзянскае вайны Гая Дзьмітрыевіча Гая…Абвяшчаючы гэтай акцыяй сваю прыналежнасьць да агульнага артыстычнага сьвету, мастакі запрапанавалі ў той жа час спосаб ці жэст, накіраваны на сымбалічнае прысваеньне гараджанамі канкрэтнае вуліцы й ператварэньне адчужанай гарадзкой прасторы ў сваю. ~Вольга Шпарага

    Тэксты на беларускай і ангельскай мовах.

    Жанр Мастацкі каталог
    Выдавецтва Логвінаў
    Серыя Калекцыя пАРТызана
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 126
    Вокладка мяккая
    Памеры 230×300 мм
    ISBN 978-985-562-059-5

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , .

Прыемнага прагляду гэтага каталёгу не жадаю. Прыемна зможам прагледзець глянцавы часопіс ці якое ток-шоў. Жадаю прагляду напружанага й радаснага, плённага й узрушальнага, жадаю знайсці сваё яно, якое тут. ~Ірына Герасімовіч
Нарадзіўся ў Гомелі ў 1977 годзе. Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў. З 2005 па 2011 гады быў сябрам Беларускага саюзу мастакоў. У апошнія гады ўдзельнічаў у двух дзясятках супольных выставаў. Большасьць зь іх адбылася ў Беларусі. У 2010 годзе выстаўляўся ў расейскім цэнтры сучаснага мастацтва «Вінзавод». Часта працуе разам з жонкай, мастачкай Антанінай Слабодчыкавай.

Міхаіл Гулін спалучае ў сваёй творчасці спецыфічную дасціпнасць і просталінейнасць. Тры яго скразныя пазіцыі: імкненне ставіць усё пад пытанне, гумар і любоў да кантэкставых гульняў. Усё гэта, памножанае на яго цікавасць да спрэчных, правакацыйных зон і на яго смеласць, дае вельмі цікавую сумесь. Мастак стварае свае працы ў самых разнастайных тэхніках – жывапіс, графіка, калаж, скульптурныя аб’екты і інсталяцыі, а таксама відэа і аўдыё-праекты. ~ipm.by


Нарадзілася ў Мінску ў 1979 годзе. Скончыла Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава, Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў. З 1998 года ўдзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх выставах, з 2005 года — член Беларускага саюза мастакоў. Працы выстаўляліся ў Беларусі, Польшчы, Літве, Велікабрытаніі, Італіі, Германіі.

Антаніна Слабодчыкава правакуе гледачоў сваімі яркімі непаўторнымі працамі. Каханне, вера, узаемаадносіны паміж людзьмі, узаемадзеянне мастацтва і гарадской прасторы, сацыяльна арыентаванае мастацтва – асноўныя тэмы яе мастацкіх даследванняў. Жывапіс, калаж, відэа, перформанс… Мастачка заўсёды эксперыментуе з новымі напрамкамі ў сучасным мастацтве. ~ipm.by


Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» плануе сабраць the best беларускага арту — 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім альфавіце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва.
Заснавальнік, галоўны рэдактар серыі — Артур Клінаў.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: