Укладальнік Алесь Аркуш
На вокладцы карціна Сяргея Грыневіча «Вежа»

Нарадзіўся 24 верасня 1969 г. у Гродне. Скончыў аддзяленне паланістыкі ГрДУ, вучыўся ў аспірантуры. Працаваў журналістам у газетах «Пагоня» (1992, 1995–2001) і «День» (2004), Беларускім Радыё Рацыя, беларускай службе «Polskie radio dla zagranicy»; загадчыкам літаратурнай часткі Гарадзенскага абласнога тэатра лялек (1994–2000). Быў сярод заснавальнікаў Таварыства Вольных Літаратараў (1993), сурэдактарам тэвээлаўскага часопісу «Калосьсе». Выдаў зборнікі вершаў «Водар цела» (1992), «Твар Тутанхамона» (1994), «Рытуал» (1999), «Лябірынты прывіднага замку» (2000, у суаўтарстве), «Вуліца тыгровых архідэяў» (2003). Аўтар пастаўленых у Гарадзенскім тэатры лялек п’есаў для дзяцей «Баль у барона Мюнхгаўзэна» (1993), «Таямніца залатога пярсцёнку» (1998), «Каляднае падарожжа» (1999). Аўтар няскончанага рамана «Апосталы нірваны». Беларускія рок-гурты «Грунвальд», «Айша» (Jungle X-mas), а таксама асобныя выканаўцы стварылі на тэксты Юрыя Гуменюка каля двух дзясяткаў песень.
Трагічна загінуў 19 студзеня 2013 года на 44-м годзе жыцця. Наша ніва

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)