«Жыла-была дзяўчынка Соня. Звычайная дзяўчынка, якіх шмат. Кожны ранак бацькі будзілі Соню і адводзілі ў дзіцячы садок. Кожны вечар забіралі з садка і вялі дадому. На выхадных хадзілі ў цырк ці лялечны тэатр. Летам ездзілі на мора і да бабулі ў вёску. А пад ложкам ў Соні жыў кракадзіл. Самы сапраўдны, толькі маленькі. І зусім не страшны. Нават імя ў яго было добрае, “мяккае” – Мурзік. Кракадзіл ціхенька туліўся пад ложкам, а калі Соня прыходзіла з садка, выпаўзаў, каб паласавацца матулінымі катлетамі і пагаварыць з дзяўчынкай пра самыя розныя рэчы. Менавіта дзякуючы мудрым ды іранічным разважанням свайго зялёнага сябра Соня пазбавілася ад страхаў: перастала баяцца павукоў (бо яны такія ж мілыя, як кацяняты, – пухнаценькія і з лапкамі!) і прывідаў (як можна баяцца таго, чаго няма?). А яшчэ Мурзік навучыў Соню таму, што людзі бываюць самых розных колераў: вясёлага, вяснушчатага, сур’ёзнага, падлогападмятальнага, вячэрагатавальнага, усмешліва-смяяльнага, сярдзіта-нахмуранага, закасічкатузацельнага, цукеркадарыльнага… І разабрацца ва ўсіх гэтых адценнях – справа назіральнасці і… фантазіі.»
Алена Карпенка

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: