• Гужалоўскі Аляксандр. Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917-1929 гг.

    18.90 руб.

    Няма ў наяўнасці

    1

    Вы трымаеце ў руках першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Стаўленне камуністаў да інтымных узаемных стасункаў жанчыны і мужчыны на працягу існавання Савецкай Беларусі вагалася ад усёдазволенасці да іх поўнага адмаўлення. Першае дзесяцігоддзе пад савецкай уладай характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў і маралі. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маральнасці, рэзкага павелічэння колькасці абортаў, росту прастытуцыі і венерычных захворванняў. З іншага боку, рэвалюцыйныя трансфармацыі 1920-х гг. упершыню паставілі сэксуальнасць у грамадскі дыскурс, назаўсёды пазбавілі інтымную сферу таямнічасці і сакральнасці, кардынальна змянілі ментальнасць беларусаў на карысць «савецкага чалавека».

    Жанр Навукова-папулярная літаратура
    Выдавецтва А. М. Янушкевіч
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 258
    Вокладка мяккая
    Памеры 130х200 мм
    ISBN 978-985-90307-2-7

    Няма ў наяўнасці


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , , .

Раздзел I. СПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА 
Класікі кідаюць выклік 
Тэарэтычныя пошукі ў Савецкай Беларусі 
За справу бяруцца юрысты 

Раздзел II. «НОВЫ БЫТ»: ПАМІЖ ІДЭЯЙ І ЎВАСАБЛЕННЕМ 
Канструяванне «новага быту» 
Рух за стварэнне камун 
Сэксуальныя эксперыменты 

Раздзел III. МОЛАДЗЬ У АВАНГАРДЗЕ 
Кахаць па-камсамольску 
Эрас і адукацыя 
«Новая мараль» у мастацкім увасабленні 

Раздзел IV. ЖАНЧЫНА Ў ВІХУРЫ СЭКСУАЛЬНАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 
Галоўны штаб рэвалюцыі 
Жыццё без сям’і 
Беларуская валькірыя рэвалюцыі 

Раздзел V. СЭКСУАЛЬНЫЯ ДЭВІЯЦЫІ
Каханне на продаж 
Барацьба з прастытуцыяй 
Іншыя дэвіянтныя паводзіны


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)