

Кніга паэзіі сучаснага нямецкага аўтара Маціяса Гёрыца выходзіць па-беларуску ўпершыню і ўключае ў сябе вершы розных гадоў, а таксама гутарку паэта і ягонай перакладчыцы, у якой суразмоўцы разважаюць над праблемамі і ўласнымі прэферэнцыямі ў сучаснай паэзіі.
Пераклад з нямецкай Вольгі Гапеевай.
Жанр | Вершы |
Выдавецтва | Галіяфы |
Год выдання | 2019 |
Колькасць старонак | 96 |
Вокладка | мягкая з загібам |
Памеры | 128х200х7 мм |
ISBN | 978-985-7209-37-8 |
Доўга чакаў я кахання. І вось яно тут.
Пры ім верш з Менску і пяць кветак, што я падарыў…
~Маціас Гёрыц
Інтымная і філасофская паэзія раскрываецца праз прызму вандраванняў і, безумоўна, турботнага кахання — аўтар смела і мудрагеліста вядзе расповед пра пачуцці, паклаўшы сэрца на далонь. ~Уладзіслаў Гарбацкі
Рэцэнзія на кнігу «Кароткая гісторыя сэрца»: https://novychas.by/kultura/ljozny-paet-macijas-hjoryc-nareszce-pa-belarusku