• Хадановіч Андрэй. Цягнік Чыкага-Токіё

    20.00 руб.

    1

    Падарожныя песьні з карцінкамі й акордамі

    Малюнкі Райнхарда Кляйста

    Кніга вершаў Андрэя Хадановіча — амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галяндзкія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барсэлёнскія галубы — у папугаяў, а беларускія літары — у грузінскія. Падарожжа пачынаецца ў Парыжы, дзе няма 38 тралейбуса, і заканчваецца ў Менску, дзе ён ёсьць. Напрыканцы, як заўжды, хэпі-энд і Каляды.

    Жанр Паэзія
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 182
    Вокладка мяккая
    Памеры 160х160 мм
    ISBN 978-609-02-8147-0


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , , , , .

I. Музэй Сярэднявечча
“я куплю ў букініста гадзіну парыскага сну…”
Стомленасьць Парыжам
Дотык
Мэтраполітэн-опэра
Казкі Вэнсэнскага лесу
Парыская трасянка
Савецкая фантастыка
Новы рэалізм
Парыскія мадэрністы
Таварыства мёртвых паэтаў
Музэй Сярэднявечча
Француская рэвалюцыя
“Два геі між Луўрам і Плошчаю Згоды…”
“Субота. Ранак. Дождж. У Люксэмбурскім садзе…”
Парыскія мужчыны
Сержу Гензбуру
Футбол ля музэя Радэна
“Ехаў казачнік-бай…”
Пост-Мірабо
Лілі Марлен (Ганс Ляйп)
Разамунда (Клаўс Рыхтэр)

II. Парк атракцыёнаў
Вайна і мір
Памежжа
Калюмбійскі дывэртысмэнт
Шаўковы шлях
Кожны чацьверты барсэлёнскі голуб
Музэй эротыкі
Парк атракцыёнаў
Мульці-кульці
Corazón de Venezuela
Museo de los niños
Наша кляса (Яцак Качмарскі)
Лімэрыкі пра народы (Яцак Качмарскі)
Бобу Дылану (Яцак Качмарскі)

III. Ехаць да мора…
Янa i Я
“Тут рыскі бальзам проста капае з крану”
“Ад раніцы вецер са сьвістам…”
Першая сустрэча
“Змагаесься з рыфмаю лоўка й даўно…”
“Бывай, свабодная стыхія!..”
Доўгая дарога дадому
Донжуанскі сьпіс Пушкіна
Зьнесеныя ветрам: кіно з купюрамі
“Сьвет лавіў мяне…”
К. у горадзе К.
Пленэр
Катапульта
Ліхтарык: байка пра электрычнасьць
“Ехаць да мора — з узьлётнай цукеркай — яшчэ трохгадовым…”
Памяць (Конар О’Браен)
Тысяча дробязяў (Серж Гензбур)
Краплёная масьць (Стынг)

IV. ЦЯГНІК ЧЫКАГА—ТОКІЁ
Трымацца побач
Цягнік Чыкага—Токіё
Старая мэтодыка
“Па дарозе на спатканьне…”
Верш для Дэна Браўна
Вершык для Ігара Коцюха
Высокія тэхналёгіі
Інь і Ян, або вадзяністая бульба
Я ўвесь твой (Леанард Коэн)
Я помню ўсё (Леанард Коэн)
Бугі-стрыт (Леанард Коэн)

V. Амэрыканскі футбол
Таварыства мёртвых пpaзaікaў
Пра розьнiцу у часе,
Або Жаўрукі ня тое, чым яны здаюцца
Макдональдз
Labor day
:-)
The Poetry Center
Фэйс-кантроль. Вершык на сурвэтцы
Сьвяты Францыск Кaлiфaрнiйскi
Амэрыкaнсkі футбол
Дзяцiнствa ў натуральную велiчыню
Песьня пра абражаны Час (Уладзімір Высоцкі)
Арландына (Аляксей Хвасьценка, Анры Валахонскі)

VI. Гейзэр, які заўсёды з табой
Інкогніта
У чаканьні Г.
Грыбa-кіт
Музэй фалясаў
Блaкітнaя лагуна
Гейзэр, які заўсёды з табой
Маленькі венскі вальс (Фэдэрыка Гарсія Лорка /Леанард Коэн)
П’яніца (Жак Брэль /Яцак Качмарскі)

VII. Падарожжы тралейбусам трыццаць восем…
Шнуркі
“ейныя пальцы пахнуць травой і лавандай…”
Вайна
Лорка і Лорка
Падсрачнік
Без адказу
Трэці сусьветны
Памяці
“Здараюцца дні…”
«Лепш у руках суніцы, чым журавіны…”
“Восеньскія намёты…”
Майстар-кляса
24 сьнежня 2011 г.
Каляды-транзыт
Батлейка


ДОТЫК

Яна была ў майцы
3 турыстычным парыскім каляжыкам
на грудзях:

зьлева, дзе сэрца, —
Эйфэлева вежа,
справа, насупраць вежы, —
авэню Шанз-Элізэ.

Спачатку ён дакрануўся справа.

Пад Елісейскімі палямі не было станіка.
Эйфэлева вежа забілася хутчэй.


Андрэй Хадановіч (1973) — паэт, перакладчык добрых вершаў і песень. Удзельнічаў у шматлікіх паэтычных фэстывалях, некаторыя зь іх сам жа арганізоўваў. Напісаў некалькі кніг для дарослых і адну для дзяцей. Часам падарожнічае па сьвеце. Часам вяртаецца дадому.

Райнхард Кляйст (1970) — мастак, графік, віртуоз. Ілюструе кнігі. Малюе коміксы, а таксама вершы й песьні ў рэжыме іх чытаньня й сьпяваньня. 12 лютага 2015 г. у Менску намаляваў некалькі вершаў і перакладаў Андрэя Хадановіча. Падарожнічае па ўсім сьвеце. Рэшту часу жыве ў Бэрліне.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: