• Хадасевіч-Лісавая Кацярына. Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка

    14.90 руб.

    2

    Кніга “Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка” распавядае пра тое, як госць з космасу знаёміўся з жыццём на Зямлі.
    Кніга прыйдзецца даспадобы аматарам прыгод, тым, хто любіць павесяліцца, і тым, хто шукае вострых адчуванняў, бо героі казкі стануць удзельнікамі сапраўднай дэтэктыўнай гісторыі.
    Жанр Казачная аповесць
    Выдавецтва Выдавецкі дом «Звязда»
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 180
    Вокладка цвёрдая
    ISBN 978-985-575-019-3

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , .

Мастак — Алена Карповіч

Падчас канікулаў з дзецьмі адбываюцца сапраўдныя прыгоды, то бок — з рызыкай, з памылкамі, з парушэннем правілаў. Што не можа не цешыць: літаратурныя дзеці нарэшце ажылі. Пры гэтым праўдзіва выглядаюць і стасункі між імі: знаходзіцца месца сяброўству, сваркам, расстанням, рэўнасці да сябра і рэўнасці па віне сябра, суму і радасці, сумненням і шчырасці. Дзеці, якія не з’яўляюцца закаранелымі хуліганамі, таксама хлусяць і недагаворваюць, перабольшваюць свае подзвігі і не ведаюць, як паводзіцца ў няпростай сітуацыі. Гэтыя дзеці робяць «няправільныя» крокі — тым яны і цікавыя.
Тэмы Кацярына Хадасевіч-Лісавая закранае заўжды цікавыя чытачу: знаёмства з новымі людзьмі і страхі, з гэтым звязаныя; недавер дарослых да дзіцячых фантазій; стэрэатыпы пра хлопчыкаў і дзяўчынак ды іх разбурэнне; уласна тэма канікулаў і спосабы іх бавіць.
Адна акалічнасць — тое, што Зорнічак упершыню апынуўся на Зямлі і толькі знаёміцца са звыклымі для нас забаўкамі, — дазволіла аўтарцы паднавіць погляд на многія рэчы: ад футбола з хакеем да гарбаты на зёлках і дранікаў. ~Наста Грышчук, Жанна Капуста, Звязда

Спрактыкаваны чытач, безумоўна, заўважыць тонкі ход аўтара, які сцвярджае: самае цікавае побач — і не варта шукаць прыгод недзе ў іншых краінах. Праўда, мы звыкліся з той прыгажосцю, што вакол нас, а вось для касмічнага госця дзіўным выглядае і каток на «Мінск-арэне», і прагулка на веласіпедах, і нават гульня ў футбол, і рэчка, і самыя звычайныя бярозкі. Кніга вучыць любіць усё беларускае: з якім захапленнем апісвае аўтар, як гатуюцца беларускія дранікі.
Трэба адзначыць, што прыём традыцыйны для творчасці Кацярыны Хадасевіч-Лісавой: сімвалы беларускай культуры прысутнічаюць практычна ва ўсіх яе кнігах (беларускі лён у космасе, напрыклад). ~Рэгіна Чашун

Маладая беларуская пісьменніца. Па адукацыі настаўнік пачатковых класаў. Жыве і працуе ў Ждановічах. Свае творы яна піша для дзяцей і пра дзяцей. Маленькія чытачы ўжо знаёмыя з кнігамі пісьменніцы “Падарожжы ў Чароўны Лес” і “Касмічная адысея хлопчыка Стасіка”. Апавяданні і казкі аўтаркі таксама надрукаваны ў калектыўных зборніках “Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў”, “Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў”, “Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў”, “Залаты талер”, “Пакліч у госці сонца”.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)