• Хадасевіч-Лісавая Кацярына. Казкі чараўніцы Зімы

    3.80 руб.

    3

    Лонг-ліст прэміі Цёткі — 2016

    Гэта кніга чароўная! У любы час, варта толькі зазірнуць пад вокладку, яна перанясе чытачоў у дзівосныя святочныя дні. Тыя, калі і дзеці, і дарослыя чакаюць цудаў. І яны сапраўды адбываюцца! Аб самым незвычайным вам раскажуць героі казачных гісторый. Пазнаёмцеся з імі, сябры, і вы пабываеце ў чароўным свеце казак, даведаецеся, як здзяйсняюцца цуды, і навучыцеся не толькі заўважаць іх у звычайным жыцці, але і ствараць для тых, каго любіце.

    Жанр Казкі для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавецтва Выдавецкі дом «Звязда»
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 40
    Вокладка мяккая
    ISBN 978-985-575-064-3

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , .

Мастак — Кірыл Задворны

Тры казкі, верш і навагодняя быліна — вось такая «кампанія» размясцілася пад вокладкай невялікай, але вельмі ўтульнай кнігі. Чаму ўтульнай? Справа ў тым, што, як толькі яе адкрываеш, адразу захапляешся атмасферай, і хочацца выйсці на двор, з грукатам і смехам скаціцца з вялізнай горкі на імправізаваных санках, запхнуць сябру за шыварат снегу, а потым, калі ногі зусім стомяцца ад даганялак, стварыць унікальны шэдэўр з раскіданага наўкол белага халоднага цукру… ~Марыя Войцік, газета Літаратура і мастацтва
«Казкі чараўніцы Зімы», Кацярына Хадасевіч-Лісавая
> Пра Жужыка, Харошку і Новы год
> Сустрэча з Дзедам Марозам
> Навагоднія дзівосы
> Ліст да Дзеда Мароза
> Свята ў лесе

Маладая беларуская пісьменніца. Піша казкі для дзяцей і прызнаецца, што сама верыць у цуды і стараецца заўважаць незвычайнае ў паўсядзённым жыцці. Праз свае творы аўтар адкрывае чытачам казачны свет і прапаноўвае разам з ёй пабываць у ім.
Кожная новая кніга пісьменніцы — гэта запрашэнне здзейсніць цікавыя падарожжы ў краіну Фантазіі, дзе чакаюць сустрэчы з героямі, з якімі юныя чытачы пазнаёмяцца і абавязкова пасябруюць. А потым будуць забавы і прыгоды!
У светлых успамінах дзяцінства застануцца добрыя і вясёлыя персанажы гэтых казак. Чытачам спадабаліся героі папярэдніх кніг пісьменніцы «Падарожжы ў Чароўны лес», «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка», «Казкі Сіняй падушкі», «Код геніяльнасці», «Казкі сівой даўніны»…

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)