• Код геніяльнасці
  • Хадасевіч-Лісавая Кацярына. Код геніяльнасці

    4.70 руб.

    У першай частцы выдання чытачы пазнаёмяцца з галоўнымі героямі — сваімі аднагодкамі, якія жывуць недзе зусім побач. На першы погляд яны нічым не вылучаюцца, але старонкі твораў распавядуць пра іх жыццёвыя перыпетыі: каханне і здраду, сяброўства і суперніцтва, дабрыню і жорсткасць.
    Другая частка кнігі перанясе чытачоў у глыб мінулых стагоддзяў. Аўтарскія легенды і паданні ў стылі фэнтэзі пазнаёмяць з тымі, хто жыў на зямлі задоўга да нас, раскажуць, якую спадчыну пакінулі нам нашыя папярэднікі. Захапляльнасці сюжэтам надаюць містычныя і нават фантастычныя падзеі, якія адбываюцца з героямі.

    Жанр Аповесці, легенды
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 192
    Вокладка цвёрдая
    ISBN 978-985-18-2344-0

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , .

Пісьменніца ад самага пачатку, з апавядання «Я і Славік Сымановіч», узяла вельмі ўдалую інтанацыю, стварыла патрэбны настрой. Хоць яна і апавядае пра першае каханне ад асобы дзяўчынкі, мы ўсё адно адчуваем стаўленне самой аўтаркі да падзей: вельмі цёплае, крыху іранічнае і бязмерна спагадлівае. З замілаваннем яна апісвае гісторыю, па сутнасці, банальную. Але, нягледзячы на тое, што падобныя драмы разгортваюцца штодзень, менавіта гэтая гісторыя робіцца асаблівай дзякуючы стаўленню да яе аўтара. Дзяўчаты, якія прачытаюць твор, адчуюць, што іх разумеюць, адчуюць, зноў жа, спагаду і падтрымку. Гэта дапаможа не толькі перанесці такое страшнае выпрабаванне, як першае каханне, але і застацца чалавекам з добрым сэрцам, не ператварыцца пры няўдачы, — а яна амаль непазбежная — у цыніка. ~Наста Грышчук, Літаратура і мастацтва

Аповесці
> Я і Славік Сымановіч
> Код геніяльнасці
> Новая гісторыя пра папараць-кветку
> …І непарыўнае ірвецца!

Легенды
> Багна кахання
> Вілія
> Вадзіца з крыніцы
> З глыбокай даўніны
> Камень закаханых
> Як з’явіліся самыя прыгожыя азёры


Маладая беларуская пісьменніца. Па адукацыі настаўнік пачатковых класаў. Жыве і працуе ў Ждановічах. Свае творы яна піша для дзяцей і пра дзяцей. Маленькія чытачы ўжо знаёмыя з кнігамі пісьменніцы “Падарожжы ў Чароўны Лес” і “Касмічная адысея хлопчыка Стасіка”. Апавяданні і казкі аўтаркі таксама надрукаваны ў калектыўных зборніках “Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў”, “Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў”, “Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў”, “Залаты талер”, “Пакліч у госці сонца”.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)