• Хадасевіч-Лісавая Кацярына. Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара

    8.80 руб.

    0

    Кніга-перакрутка распавядзе чытачам дзве страшныя гісторыі. Адна з іх здарылася з хлапчуковым хаўрусам, а другая — з кампаніяй дзяўчынак. З хлопчыкамі адбыліся містычныя падзеі ў час адпачынку летам у вёсцы. І папярэджвалі ж мясцовыя жыхары, што небяспечна спрабаваць даведацца таямніцу, якую хавае ад людзей старажытны курган… Але калі цікаўнасць пераважае над асцярожнасцю, то пачынаюцца прыгоды, ад якіх пераймае дух і замірае сэрца!

    А што бывае, калі чатыры сяброўкі застаюцца начаваць у кватэры без дарослых? Дзяўчынкі могуць весяліцца, зладзіць вечарынку, не спаць паўночы. Усё так, але ў той гісторыі няўрымслівыя паненкі выпадкова сустрэліся з загадкавай асобай, якая пасля поўначы нагнала на іх сапраўдны жах, бо яна была…

    Аб усіх падрабязнасцях можна даведацца, прачытаўшы кнігу. Калі толькі вы не з баязлівых, сябры.

    Кніга для смелых дзяцей, якія любяць слухаць страшныя гісторыі…

    Мастак Вольга Шпакоўская.

    Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту.

    Жанр казка
    Выдавецтва Звязда
    Год выдання 2020
    Колькасць старонак 60 с.: іл.
    Вага (г)
    Вокладка мяккая
    Памеры 166х239 мм
    ISBN 978-985-575-266-1

    У наяўнасці


    Тэгі: , , , , .Катэгорыі: , , , , .

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)