• Холе Стыян. Лета Гармана

    23.70 руб.

    0

    Гарман упершыню збіраецца ў школу, гэта яго апошнія летнія дзянёчкі свабоды і цудоўнай безадказнасці. Ён збянтэжаны і разгублены. А тут яшчэ і пажылыя цётачкі, якія прыязджаюць з «чужога часу» і прывозяць кожнае лета з сабою «раматус, артрыт і міндальны пірог». Гарман разглядае цётчыны зубныя пратэзы і распытвае цётачак пра смерць, час і страхі, якія хаваюцца ўнутры кожнага з нас.
    Нарвежскі пісьменнік і дызайнер Стыян Холе стварыў дзіўны свет, у якім яркія візуальныя вобразы і сур’ёзны і разам з тым просты тэкст пераплятаюцца ў адзінае дзівоснае цэлае.
    Гэтая кніга здабыла мноства прызоў і прэмій на розных кніжных выставах, уключаючы самую прэстыжную — Балонскую 2007 года. Твор перакладзены на 18 моваў свету.
    Выдатны падарунак дзецям, якія рыхтуюцца да школы.
    Пераклала з нарвежскай Юлія Цімафеева.
    Жанр Дзіцячая літаратура
    Выдавецтва Янушкевіч
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 44 с. : іл.
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 217×285 мм
    ISBN 978-985-7165-79-7


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , .

«…Гісторыя прыйшла да мяне ў нашым садзе аднойчы летнім надвячоркам, калі я заўважыў у вачах майго старэйшага сына бляск, так знаёмы мне з уласнага дзяцінства. Я пабачыў, што яму страшна ісці ў школу. А тады я паспрабаваў успомніць, як выглядаў свет вачыма шасцігадовага хлопчыка. З гэтага пачалася кніга. Я не ведаў, дзе яна скончыцца, але з той секунды зразумеў: гэта нешта, што я мушу даследаваць. Пазней я ўсвядоміў, што атмасфера і адчуванні, звязаныя з месцам — наш скандынаўскі пейзаж, змены колераў і сезонаў, у якіх я жыву, — таксама паўплывалі на гэтую кнігу…» – Стыян Хлоле. ~http://prajdzisvet.org
Нарвежскі графічны дызайнер, ілюстратар і пісьменнік дзіцячых кніг. Ён зрабіў шматлікія вокладкі кніг і чатыры кнігі з малюнкамі, якія атрымалі нацыянальнае і міжнароднае прызнанне. Ягоная кніга «Лета Гармана» прынесла яму новую прэмію пісьменніка Эзры Джэка Кітса ў 2009 годзе.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)