Катастрофе тут супрацьпастаўляюцца не моц і смеласць, а інтуіцыя і звышадчувальнасць. Гэта кніга пра важнасць слухаць сваю інтуіцыю. ~Ірына Герасімовіч, перакладчыца

Як так атрымалася, што, нягледзячы на шматлікія прыкметы каменяпаду, амаль ніхто тады так і не пакінуў небяспечныя мясціны? Каб гэта растлумачыць, Холер вельмі дэталёва апісвае людзей і жыццё ў вёсцы — свет, які вось-вось загіне, пра што мы ведаем ад самага першага сказа. ~Культпросвет

Старонка, прысвечаная кнізе «Каменны патоп», на Facebook

Франц Холер лічыцца адным з самых значных сучасных швейцарскіх пісьменнікаў. Холер нарадзіўся ў 1943 годзе. Ён паэт і артыст кабарэ, піша аповеды і раманы, часта спалучаючы палітычную, актуальную тэматыку з гумарыстычнай, гратэскнай фабулай.
“Франц і Рэнэ” (Холер і вядомы мім Рэнэ Келе) выхавалі не адно пакаленне швейцарскіх дзяцей, выступаючы ў дзіцячай тэлепраграме 1970-х гг. Spielhaus.
Холер заўсёды актыўна выступаў і пісаў на тэмы палітыкі і экалогіі. На пачатку 1980-х гг. ён вёў сатырычную вострасацыяльную праграму на тэлебачанні, але са скандалам сышоў з яе, скардзячыся на цэнзуру выпускаў пра атамную энергію і мілітарызм. У 2015 годзе Холер стварыў маніфест у падтрымку бежанцаў з Сірыі і іншых краін, заклікаючы Швейцарыю дапамагчы гэтым людзям.
У Франца Холера шмат узнагарод, у тым ліку Касельская літаратурная прэмія за гратэскны гумар (2002 г.), Мастацкая прэмія горада Цюрыха (2005 г.), Залатурнская літаратурная прэмія (2013 г.), прэмія імя Эліс Саламон і прэмія Ёхана Петэра Хебеля (абедзве ў 2014 г.).

Франц Холер — госць кірмашу non/fiction у Маскве (артыкул colta.ru)


Пераклад з нямецкай Ірыны Герасімовіч.
У афармленні вокладкі выкарыстана карціна Маі Гамезы «Змяя»


Водгукі


Чытач
Ігнась
Декабрь 16, 2017

Сябры., гэта проста неверагодна. Я пражыў разам з Катарынай Дыш гэтыя тры дні й нібыто сам здолеў перажыць каменны патоп. Ірыне Герасімовіч асобнае дзякуй за такі цудоўны пераклад. Абавязкова купляйце)

Чытач
Ірына Герасімовіч
Декабрь 27, 2017

Шаноўны спадар Ігнась, дзякуй вам вялікі за такі водгук! Вы — чытач, пра якога можна толькі марыць! З павагай, Ірына Герасімовіч

 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: