Не магчыма дадаць "Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.: паміж Варшавай і Масквой" у кошык, бо гэтага тавара няма ў наяўнасці.

Вольга Храптовіч-Буцянёва (у дзяв.Харынава, (рас. Харинова)), па розным інтэрнэт-крыніцам нарадзілася ў 1890, ці ў 1893 годзе, але ў кнізе ўспамінаў яна піша, что ў 1917 ей было 22 гады, атрымліваецца нарадзілася яна ў 1895. Родам з карэннай Расеі, будучы патомнай расейскай дваранкай, у 1920 годзе, ратуючыся ад бальшавікоў, эмігравала ў Францыю. Жыла ў Парыжы. З 1928 прафесар Расейскай кансерваторыі ў Парыжы, вяла клас фартэпіяна. Чалец рэвізійнай камісіі мастацкага савета кансерваторыі. У 1935 пазнаёмілася і выйшла замуж за аўдавелага графа Апалінарыя Храптовіча, які быў чальцом ўстаноўчага камітэта Свята-Сергіеўскага падворку ў Парыжы. Заснавальнік праваслаўнай царквы ў г. Кламар (Францыя). Апалінарый у Францыі меў зямельныя ўладанні, маёнтак, але, як усе Храптовічы, стала жыў у сваёй сядзібе ў Шчорсах (зараз Навагрудскі раён у Беларусі, тады Польшча), куды яны і перабраліся разам са сваімі і ад першай жонкі дзецьмі ў 1935 годзе, дзе і жылі да 1939.
З прыходам у Шчорсы Чырвонай арміі, Вольгу і Апалінара арыштавалі, дзяцей яны паспелі схаваць у хаце прыслугі. Перавезлі ў Наваградак. Потым Вольгу саслалі ў Казахстан, у калгас. Потым дзякуючы шантажу старшыні калгасу, ёй і яе сяброўкам ўдалося пераехаць ў Акцюбінск, дзе было нашмат лягчэй пракарміцца. Потым быў Кос-Істэк, праца ў польскай дэлегатурэ, Узбекістан. Пасля польска-савецкіх дамоў, яна з польскай арміяй перабралася ў Іран, потым Егіпет, і толькі пасля разгрому гітлераўскіх войск у 1945, змагла з’ехаць у Парыж, дзе і ўбачылася з мужам, (Апалінар у 1940 годзе быў перавезены ў турму ў Баранавічы, з прыходам немцаў быў вызвалены, потым перабраўся ў Парыж) з дзецьмі і сваёй сястрой.
Арцём Аблажэй

Балючая споведзь графіні. Слова ад чытача. Яўген Лецка
Раздзел першы. Шчорсы
Раздзел другі. Наваградак
Раздзел трэці. Казахстан. Калгас
Раздзел чацвёрты. Акцюбінск
Раздзел пяты. Кос-Істэк
Раздзел шосты. Дэлегатура
Раздзел сёмы. Янгі-Юль
Эпілог
Ад перакладчыкаў

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

© ПВУП "Галіяфы", 2016.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 190883852, выдадзена Мінcкiм гарадскiм выканаўчым камiтэтам 25.10.2007. УНП 190883852.
Юрыдычны адрас: г. Мінск, Партызанскі пр-т, д. 77А, каб. 20.
Звесткі ўнесены ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 18.01.2016 за №301645.
Запіс № 3/367 ад 09.01.2014 у Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюднікаў друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь у якасці распаўсюдніка друкавных выданняў .
Рэжым працы: з 11:00 да 20:00 штодзённа.
Аплата пры атрыманні заказа наяўнымі або карткай.