• Цішын Ігар. Каталог

    19.00 руб.

    Альбом выйшаў у серыі «Калекцыя пАРТызана». Заснаваная ў 2009 годзе, серыя збірае the best беларускага арту і ўяўляе сабой унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва.

    Жанр Мастацкі каталог
    Выдавецтва Логвінаў
    Серыя Калекцыя пАРТызана
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 119
    Вокладка мяккая
    Памеры 230×300 мм
    ISBN 978-985-562-079-3


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , .

Ігар Цішын — адзін з самых значных сучасных мастакоў Беларусі. Больш за 10 гадоў жыве й працуе ў Бельгіі. Пры гэтым увесь матэрыял і вобразнасьць, сюжэты й аб’екты ягонага жывапісу, інсталяцыяў, фатаграфіяў застаюцца беларускімі: яны наўпрост звязаны з постсавецкімі рэаліямі 90-х гадоў, з палітычнымі й гістарычнымі аспэктамі сёньняшняга дня. Ня дзіва, што ў Беларусі ягонае імя ў пэўнай ступені міталягізаванае. Цішына называюць «дзядулем партызанскага руху», а да ягонага жывапісу ўжо прымацаваныя клішаваныя эпітэты накшалт «экспрэсіянізм з сацыялістычным тварам». У той жа час сапраўднага аналізу ягонае творчасьці, асэнсаваньня ягоных твораў ці хаця б апісання пакуль няма. Ягоны наравісты, імпульсіўны жывапіс, напаўмаргінальныя іранічныя праэкты 1990-х, змрочныя жывапісныя атакі ў фатаграфіі 2000-х заводзяць дасьледчыка ў тупік. Гэтае брутальнае, спантаннае, парадаксальнае мастацтва непазьбежна выклікае адчуваньне спрэчнасьці ўсялякага тэарэтызаваньня. Тэорыя страчвае кошт. Творы Цішіна, дзе пануе дзікі бурлеск, сьмяюцца з усіх тэорыяў. ~З уступнага тэксту Таццяны Кандраценка
Нарадзіўся 19.09.1958, в. Васільпольле Гомельскай вобласьці. Вучыўся ў Менскай мастацкай вучэльні (1974–1978) у Леаніда Лапчынскага, на аддзяленьні манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту (1978–1983) у Алега Хадыкі. Удзельнік выставаў з 1980. Выкладаў у Менскай мастацкай вучэльні (1986–1991). Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1994. Жыў у Менску, з 2000 жыве і працуе ў Брусэлі (Бельгія).

Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» плануе сабраць the best беларускага арту — 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім альфавіце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва.
Заснавальнік, галоўны рэдактар серыі — Артур Клінаў.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)