• Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей : зборнік памяці Віталя Скалабана

    7.80 руб.

    0

    Кнігаю “Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей” ушаноўваецца памяць беларускага гісторыка, археографа і архівіста Віталя Скалабана (1947-2011). Аўтары зборніка дзеляцца ўспамінамі пра Віталя Уладзіміравіча, паказваюць чытачам яго ўклад у развіццё гістарычнай навукі Беларусі, знаёмяць з творчай спадчынай даследчыка. У кнізе надрукаваны таксама арыгінальныя працы гісторыкаў з Беларусі, Польшчы, Расіі ды Украіны, якія датычаць у асноўным гісторыі Беларусі XIX-XX стст. У навуковы ўжытак уводзіцца шэраг дакументаў, выяўленых у беларускіх і замежных архівах, музеях ды бібліятэках, якія дапамагаюць чытачам глыбей спасцігнуць некаторыя з’явы і працэсы, што назіраліся ў гісторыі нашай Айчыны, бліжэй пазнаёміцца з асобамі, якія адыгралі пэўную ролю ў палітычным і культурным жыцці нашай краіны.
    Укладальнікі А. Сідарэвіч, А. Фядута, М. Шумейка
    Жанр Біяграфічная проза
    Выдавецтва Лімарыус
    Укладальнне, прадмова, каментар А. Сідарэвіч, А. Фядута, М. Шумейка
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 500
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 200×145 мм
    ISBN 978-985-6968-32-0


    Катэгорыі: , , , .

Віталь Скалабан (1947–2011) — вучоны-гісторык, літаратуразнаўца, архівіста .
Пасля заканчэння Ленінградскага ўніверсітэта Віталь Уладзіміравіч Скалабан працаваў у выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя”, дзе прайшоў шлях ад простага супрацоўніка да намесніка дырэктара. Працаваў саветнікам Нацыянальнага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. Апошнім месцам яго працы быў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.
Віталь Уладзіміравіч быў вядомы сваімі энцыклапедычнымі ведамі ў галіне гісторыі, літаратуры, краязнаўства і нават бібліяграфіі. Асабліва захаплялі даследчыка падзеі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Ён вывучаў творчасць Максіма Гарэцкага, Цішкі Гартнага, Міхася Мялешкі, Мікалая Улашчыка, Мітрафана Доўнар-Запольскага і інш. Гэтыя доследы знайшлі сваё адлюстраванне ў адпаведных зборніках, прадстаўленых ў экспазіцыі. Віталь Скалабан – адзін з аўтараў шматлікіх энцыклапедый і бібліяграфічных паказальнікаў, сярод якіх “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” ў 6-ці тамах; бібліяграфічныя паказальнікі “Мікалай Мікалаевіч Улашчык”, “Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі” і інш.
За сваё даволі кароткае жыццё Віталь Уладзіміравіч паспрабаваў сябе і як драматург. Да ўвагі наведвальнікаў – кнігі “Людвіка і Фабіян” (2006) і “Время и бремя архивов и имён” (2009), выдадзеныя ім у суаўтарстве з Людмілай Рублеўскай. Нават мастацкія творы Віталя Скалабана былі пабудаваны на архіўных дакументах.
Апошняя праца даследчыка “Купала і Колас, вы нас гадавалі: дакументы і матэрыялы” (у 2-х кн., 2010–2012), складзеная разам з В.Д. Селяменявым, таксама прадстаўлена на выстаўцы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)