Кніга знойдзе свайго чытача і ў Беларусі, і ва Украіне. Калі пераклад быў ужо зроблены, адна модная ўкраінская паэтка выказала сумніў, нахалеру перакладаць Сэмесюка на беларускую. У гэты момант я дасягнуў дзэну — трэба выдаваць. Кніга ўтрымлівае едкі гумар, якога нам не хапае, і густоўна падкрэслівае непазбежнасць дэфрагментацыі спарахнелых сістэм.
~Алесь Плотка, перакладчык

Урывак з рамана, чытае Алесь Плотка

Цягнік едзе ў Кіеў, а галоўны персанаж — лютая малпа з кульком — засынае ў тамбуры плацкартнага вагона. Акурат у той самы момант у тамбур трапляе маланка, і персанаж прачынаецца пасярод прагаліны на планеце Бабуін у сістэме Агра Цэнтаўра. Там, пасля сумоўя, яго б’юць па галаве старажытным фаліянтам у скураной палітурцы, ён вырубаецца і ачомваецца ўжо ў нетрах гэтай кніжкі, з якой павінен выбрацца. Кніжка насычаная ідыёцкімі гісторыямі пра дэгенератаў, калхазанаў і духоўных настаўнікаў, а перасанаж, каб выбрацца на волю, павінен узяць удзел у кожнай з гэтых гісторый. Гісторыі пададзеныя ў выглядзе лекцый, напісаных у жанры аграмістычнага рэалізму.
У афармленні кнігі выкарыстаныя мастацкія працы Івана Сэмесюка.
Увага. У кнізе ёсць нецэнзурная лексіка. Пажаданае ўзроставае абмежаванне – 18+.

Іван Сэмесюк – мастак і пісьменнік, аўтар кніг «Пригоди павіана Томаса», «Щоденник Україножера» і «Фаршрутка», адзін са стваральнікаў праекту «Жлоб-Арт» і ўдзельнік «Мистецького Барбакану», мастак кнігі Антона Мухарскага «Сказки русскаго мира».

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: