• Ываноў Віктар. Асарці

    4.70 руб.

    0

    У зборнік “Асарці” ўвайшоў шэраг паэтычных, празаічных і драматургічных твораў Віктара Ыванова, напісаных у 1999 – 2006 гг., у тым ліку літаратурна-крытычная аповесць “Кутузаў” і першы ў славянскай паэзіі цыкл аўтамабільных санстаў “Аўтамабілі СССР”. Кніга змяшчае розныя па сваім пафасе, паэтыцы і мастацкай вартасці творы, чым і тлумачыцца выбар назвы.
    Зборнік “Асарці” прызначаны для самага шырокага кола чытачоў.
    Жанр Проза, драматургія
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2009
    Колькасць старонак 156
    Вокладка мяккая
    Памеры 130х200 мм
    ISBN 978-985-6906-17-9


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , , .

Віктар Ываноў можа ўсё: рэалізм, мадэрнізм, авангардызм, захацеў бы сярэднявечча – было б і сярэднявечча. ~Вера Бурлак
Віктар Ываноў (Лупасін) нарадзіўся ў 1982 годзе у Мінску. У 1999-2001 вучыўся на мэхмаце БДУ, у 2003-2008 – на філялягічным факультэце БДУ. Аўтар блізу 400 вершаў і больш як 25 паэмаў, а таксама значнага аб’ёму прозы. Выступаў і як драматург, і як перакладчык. Творы друкаваліся у выданьнях «Літаратура і мастацтва», «Дзеяслоў», «Беларусь сегодня», «Маладосьць», «pARTisan» і калектыўных зборніках «Літаратурны квартал», «In Вільня Veritas». Распачынальнік разнастайных музычных праектаў. Творы перакладаліся на баўгарскую мову. Апавяданьне «Слонікі» аналізуецца на філялягічным факультэце БДУ ў курсе найноўшай беларускай літаратуры, а санэтны цыкл «Аўтамабілі СССР» зьяўляецца першым у славянскай паэзіі цыклам аўтамабільных санэтаў.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)