• Іванова Вольга. Ліпляны. Біяграфія і штодзённасць беларускай вёскі. (З электронным дадаткам)

    17.90 руб.

    1

    Біяграфія ўсходнепалескай вёскі Ліпляны была расказана яе жыхарамі і ўраджэнцамі. Гісторыя вёскі да пачатку ХХ ст. разглядаецца пераважна на падставе апублікаваных крыніц і архіўных дакументаў. Фотаздымкі з асабістых архіваў, відэафільм, спевы, карта, ліпнянскі слоўнік дапаўняюць тэкст кнігі і ствараюць магчымасць паглыблення ў прастору, мову і культуру вёскі. Для шырокага кола чытачоў будзе найбольш цікавай частка пра ваенную і пасляваенную штодзённасць, якая была тыповай для пераважнай большасці беларускіх вяскоўцаў.

    Кніга прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй, культурай, мовай, этнаграфіяй усходнепалескага рэгіёна, гісторыяй штодзённасці ХХ ст., вуснай гісторыяй.

    Кніга выдадзена на сродкі мецэната Ігара Жабароўскага

    Жанр Навуковае выданне
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2019
    Колькасць старонак 404 с., іл. + 1 электрон апт. дыск
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 178х251 мм
    ISBN 978-985-7209-40-8

    Тэгі: , , , , , .Катэгорыі: , , , .

Ліпляны — тая адзіная маленькая радзіма, з якой свет успрымаецца іначай. Ніякае іншае месца я не назаву радзімай, колькі б часу там не пражыў, і якія б падзеі мяне з імі не звязвалі.

Ігар Жабароўскі

У Ліплянах па-іншаму дыхаецца. Вельмі лёгка. І людзі нашыя такія прыгожыя! Такія прыгожыя ўсе!

Ніна Адамаўна Лось

Мы працавалі шмат. Як ні працавалі, але песні спявалі!

Раіса Андрэеўна Лось

 

Водгукі


 
  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)