• Івашчанка Анатоль. Хай так

    5.70 руб.

    1

    Паэт запрашае выправіцца ў захапляльнае падарожжа: ад самоты — да свабоды…

    Творы ў рыфму і верлібры, каверы і пераклады, шэраг прысвячэнняў калегам-сябрам-сучаснікам і нават “незавершаныя вершы” (недапісанае, але вартае апублікавання) — многае ўвайшло ў гэтую кнігу. Ад кранальных паэтычных аповедаў пра дарагіх і блізкіх аўтару людзей — да твораў вострасацыяльнай тэматыкі. Кожны знойдзе тут нешта адметнае для сябе. ~Віка Трэнас

    Жанр Паэзія
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 124
    Вокладка мяккая
    Памеры 130х200 мм
    ISBN 978-985-7021-08-6


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , .

Хто сказаў, што ў Беларусі няма сапраўдных мужчын — галантных, адукаваных і высокаінтэлектуальных? Магчыма, часы рыцарства і засталіся ў Сярэднявеччы, дый і джэнтльменства, можа, не ў модзе сучасных маладзёнаў. Але ў беларускай паэзіі пакалення трыццацігадовых высакародны рыцар, сімпатычны ва ўсіх адносінах, дакладна ёсць — Анатоль Івашчанка. ~Віка Трэнас
У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам — і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі.

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Менску.
Скончыў філфак БДУ, асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі, дзе абараніў дысертацыю па паэтыцы Алеся Разанава.
Ад 2003 году і да высялення арганізацыі з Дому літаратара працаваў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў (кіраўнік справаў).
Шэсьць гадоў (2006-2012) выкладаў беларускую мову ў БНТУ. Цяпер адказны сакратар часопіса “Дзеяслоў”.
Фіналіст конкурсу імя Натальлі Арсеньневай Беларускага ПЭН-Цэнтру (2003), лаўрэат прэміі “Залатая літара” (2005) і прэміі ПЭН-Цэнтру «Дэбют» за першы празаічны твор аўтара «Анаталогія» (2016).
Вершы перакладаліся на балгарскую, грузінскую, летувіскую, нямецкую, польскую, расейскую мовы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)