

25 вершаў без фільтра
Жанр | Паэзія |
Выдавецтва | Галіяфы |
Год выдання | 2020 |
Колькасць старонак | 104 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 87х106 мм |
ISSN | 978-985-7209-62-0 |
У наяўнасці
ZOOM
гэты дом паўстае
над тэрмальнымі водамі
на скале дзе заўжды зелянее трава
тут ні сцежак няма
ні дарог-пераходаў
каб адолець каменны
круты перавал
сонца позна сядае паглядвае коса
тут сутонню глыбокаму наперакор
на паляне накрыта
і поўніцца посуд
а жывых і няма толькі пахне чабор
толькі чайкі ўгары медытуюць
на ветры
ім адтуль бачна ўсё — берагі акіян
а ніжэй нібы мла закісае паветра
і паўзе між камення вячэрні туман
чайкі бачаць скалу і будынак
на строме
і драбнюткаю соллю пасыпаны стол
і пад соллю чарнільная
літараў роўнядзь
незнаёмых
чужых
неразгаданых
слоў