

Жанр | Аповесць, апавяданні |
Выдавецтва | Галіяфы |
Год выдання | 2016 |
Колькасць старонак | 338 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 130×200 мм |
ISBN | 978-985-7021-99-4 |
Пра Максіма Багдановіча мы насамрэч ведаем вельмі мала. Жыцьцё яго — таямніца. Архіў паэта быў страчаны падчас Другой сусьветнай вайны. У 20-я гады, калі ў Інбелкульце апрацоўвалі архіў паэта, перададзены ягоным бацькам, Адамам Багдановічам, праца была ня скончаная. Людзі, якія займаліся архівам, былі рэпрэсаваныя. Ня выйшаў і заплянаваны трэці том Збору твораў, у якім мусіла быць перапіска паэта… Для мяне асабіста таямніцай застаецца сяброўства Максіма Багдановіча з Дыядорам Дзябольскім, якому прысьвечаны верш «Быць можа, пуціна жыцьця / лягла пярсьцёнкам, друг. / I я ў краіне забыцьця / ня раз раджаўся, як дзіця, / прайшоўшы поўны круг». У часы сталінскіх рэпрэсій Дыядор Дзябольскі быў арыштаваны як сябра таемнай суполкі ілюмінатаў. Ён цікавіўся астраноміяй, яны з Максімам Багдановічам часта гаварылі пра зоркі, і таму ў вершах паэта Багдановіча шмат зорак і камэтаў. Дыядор Дзябольскі пасьля вызваленьня зь лягеру напісаў вельмі кранальныя ўспаміны пра Максіма Багдановіча, але шмат што засталося і па-за ўспамінамі. Менавіта пра гэтае сяброўства я і паспрабавала распавесьці ў рамане «Паэт». ~Паліна Качаткова пра аповесць «Паэт» для svaboda.org
> Частка II. Аповесць «ПАЭТ»
> Прадмова, напісаная праз шмат гадоў
> Слова да чытача
> Тое, што адбылося…