• Календа Сяргей. Помнік атручаным людзям

    4.70 руб.

    0

    Дэбютная кніга Сяргея Календы «Помнік атручаным людзям» пераносіць чытачоў у тую гарадскую прастору, якая, з аднаго боку, усім нам добра вядомая, а з другога – хавае ў сваіх завулках і закутках зусім іншы свет, які, раскрываючыся, часам шакуе і правакуе, а часам прымушае паспачуваць і задумацца. На самой справе, гэта кніга пра канатаходцаў жыцця, якія балансуюць на мяжы паміж…
    Жанр Апявяданні, мініяцюры
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2009
    Колькасць старонак 188
    Вокладка мяккая
    Памеры 120×165 мм
    ISBN 978-985-6906-27-8


    Тэг: .Катэгорыі: , , .

Некаторыя аповеды вядуцца ад першай асобы, што воляй-няволяй прымушае задумацца над іх аўтабіяграфічнасцю. Гэта дадае правакацыйнасці і метафізічнай эратычнасці кніжцы і прыносіць аўтару свайго кшталту катарсіс. Прагаворваючы, дэталізуючы і апісваючы не самыя прыемныя працэсы нашага жыцця, аўтар тым самым вызваляецца з палону ўласных дэманаў і дае такую магчымасць сваім героям, таму тэма споведзі не раз усплывае ў апавяданнях С. Календы. ~Вольга Гапеева

Беларускі пісьменнік і культуролаг. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў горадзе Капыль. З маленства жыве ў Мінску. Скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ па спецыяльнасці «культуролаг-яўрэіст». Вывучаў філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Скончыў лонданскую акадэмію Toni & Guy (2008), стыліст міжнароднага класу. Стваральнік і галоўны рэдактар часопіса беларускай прозы «Макулатура».
Ляўрэат конкурсу маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш Беларускага ПЭН-цэнтру ў 2010 годзе, фіналіст літаратурнага конкурсу СБП «Экслібрыс» у 2012 годзе. Атрымаў літаратурную стыпендыю “Friedel-Dicker-Stipendium” 2010 — 2011 Ваймар (Нямеччына), а таксама стыпендыю на месяц (кастрычнік 2012) у Міжнародным доме пісьменьніка й перакладчыка ў Вэнтспілсе (Латвія).
Перакладаўся на нямецкую й рускую мовы.
На ўласнае прызнанне, вядзе абсурдны лад жыцця і спрабуе жыць на мяжы супраціўлення масавым плыням і звязам.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)