• Рышард Капусцінскі. Чорнае дрэва
  • Капусцінскі Рышард. Чорнае дрэва

    25.00 руб.

    0


    Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. Цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету. І расавыя забабоны мацнейшыя чым дзе.


    Жанр Падарожныя нататкі
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 346
    Памеры 125×205 мм
    ISBN 978-609-8147-60-5


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , , , .

Пераклад на беларускую мову Яўгена Салейчука.

Рышард Капусцінскі (польск.: Ryszard Kapuściński; 4 сакавіка 1932, Пінск — 23 студзеня 2007, Варшава) — сусветна вядомы польскі рэпарцёр, журналіст, пісьменнік, паэт, фатограф, «імператар рэпартажу».

Дэбютаваў як паэт у 17 гадоў у тыднёвіку «Dziś i Jutro». У 1950 здаў экзамены ў варшаўскай гімназыі імя Станіслава Сташуца. У 1953—1981 сябра Польскай аб’яднанай працоўнай партыі (PZPR). У 1956 скончыў вучыцца на Гістарычным Факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Працу пачаў як кур’ер у моладзевым выданні «Sztandar Młodych». У 1956 атрымаў першую ўзнагароду — Залаты Крыж Заслугі (Złoty Krzyż Zasługi) — за рэпартаж «Гэта таксама праўда пра Новую Гуту» («To też jest prawda o Nowej Hucie»), дзе апісаў цяжкія варункі жыцця працоўных на будоўлі металургічнага камбінату. У тым самым годе паехаў у сваё першае загранічнае падарожжа — да Індыі. Сышоў з газеты ў 1958 годзе, з-за дасланых матэрыялаў у крытычны да ўладаў тыднёвік «Po Prostu».

Перайшоў працаваць у часопіс «Polityka». З 1962 працаваў для Польскай прэс-агенцтва (PAP) як сталы загранічны карэспандэнт у Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Азіі. Дакументаваў упадак манархіі ў Эфіопіі і Іране. З 1974 у варшаўскім тыднёвіку Kultura. Пераклаў на польскую мову Дзённік з Балівіі (Dziennik z Boliwii) Чэ Гевары. Быў добра знаёмы з Сальвадорам Альендэ.

У 1981 годзе Капусцінскі далучыўся да руху «Салідарнасць» і пазбавіўся працы ў афіцыйнай прэсе, але працягваў пісаць эсэ для замежных СМІ, у тым ліку для амерыканскіх газет і часопісаў.

У 1987 годзе Royal Court Theatre ў Лондане паставіў сцэнічную адаптацыю яго кнігі «Імператар», якая апісвала ўпадак рэжыму Хайле Селасье І у Эфіопіі. У 1989 г. праехаў «праз увесь Савецкі Саюз». Пабываў і ў Якуціі[1]. У 1996 адзначаны ўзнагародаю імя Яна Парандоўскага, у 1999 атрымаў «Ікара». Абраны між Журналісцкім Аб’яднаннем Журналістам стагоддзя ў плебісцыце штомесячніка Press. Лаўрэат Узнагароды імя Дарыуша Фікуса за 2004 год.

Доктар honoris causa Слянскага ўніверсітэта (17 кастрычніка 1997), Вроцлаўскага ўніверсітэта (2001), Ягэлонскага ўніверсітэта (2004) i Гданьскага ўніверсітэта (29 студзеня 2004). Агулам атрымаў каля 40 узнагародаў. Быў сябрам Таварыства польскіх пісьменнікаў.

Двойчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Яго шансы букмекерскай канторай Лэдброкс вызначалі як 5:1. Вышэйшы рэйтынг меў толькі Архан Памук (5:2), які і атрымаў прэмію. «Адзін Капусцінскі варты тысяч скуголячых і фантазуючых пісакаў», — напісаў Салман Рушдзі.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: