• Карл Э. Вельмі галодны вусень

    20.00 руб.

    4

    Гэта дзіцячая кніжка з малюнкамі амерыканскага пісьменніка Эрыка Карла. Тэкст кнігі ўяўляе сабой гісторыю вусеня перад яго ператварэннем у матылька. Кніга на кардонных лістах, яркая асаблівасць — наяўнасць дзірак у кардоне ( «праедзенных» вусенем).
    Агульны наклад арыгінальнай кнігі склаў больш за 30 мільёнаў асобнікаў, яна стала адной з самых прадаваных у гісторыі. Кніга атрымала велізарную папулярнасць у англамоўным свеце, заваявала шмат узнагарод і была перакладзеная больш чым на 50 моў і пастаянна фігуруе ў спісах лепшых дзіцячых кніг або лепшых кніг на англійскай мове.
    У беларускім перакладзе кніга выйшла ў 2019 годзе, праз 50 год пасля першага выдання арыгіналу.
    Для дашкольнага ўзросту.
    Пераклад з англійскай мовы Т. Жаўняровіч

    Ілюстратар Эрых Карл

    Жанр Казка
    Выдавецтва Галіяфы
    Памеры 180х128
    Год выдання 2019
    Колькасць старонак 11
    Вокладка цвёрдая
    ISBN 978-985-7209-07-1


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , , , , .

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)