• Карлюкевіч Алесь. Прыгоды Шубуршуна

    3.80 руб.

    0

    У кнізе апавядаецца, як Шубуршун, які жыў да гэтага на беразе невялікай ракі Ба­лачанкі, патрапіў выпадкова ў мінскую кватэру да дзяўчынкі Веранікі, спачатку пасябраваў з ёй, а потым, пакрыўдзіўшыся на дзяўчынку з-за яе легкадумнага стаўлення да вучобы, адправіўся ў самастойнае падарожжа па Свіслачы ў спа­дзяванні вярнуцца, такім чынам, на берагі роднай сваёй Балачанкі.
    Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
    Жанр Казка
    Выдавецтва Звязда
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 32
    Вокладка мяккая
    Памеры 165×240 мм
    ISBN 978-985-7083-44-2

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , .

Мастак — Марыя Каратаева

Беларускі краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст.
Скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1985) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002). У 1981—1995 гадах служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Працаваў у газетах «Звязда» (1995—1998), «Чырвоная змена» (1998—2002) — галоўны рэдактар, «Советская Белоруссия» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад РВУ.

8 лістапада 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». З лістапада 2012 года — адначасова выконваючы абавязкі, са снежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда». З кастрычніка 2011 года адначасова з’яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)