• Карповіч Ігнат. Сонька

    12.80 руб.

    0

     У жыцьці беларускай сялянкі Сонькі ўсё скончылася «даўным-даўно», разам з вайною. Яна перажыла і адчула тады столькі, што пазьней ужо не жыла і не адчувала, усё, што ёй засталося, — гэта ўспамін і сабачы аброжак з гатычным надпісам. Выпадковая сустрэча на прасёлку наўпоблізь падляскай вёскі Каралёва Стойла дае пачатак гісторыі, якая нарэшце займела свайго слухача. «Сонька» — гэта вялікая і адначасова камэрная, простая, хоць і нялёгкая, прыцішаная, хоць і жарсная, пацыфічная і адначасова брутальная гісторыя, перапоўненая каханьнем. Аўтар скрыжоўвае канвэнцыі ваеннай і мілоснай прозы, каб расказаць пра «даўным-даўно» і «цяпер», пра «тут» і «там», пра пекла і рай памяці.
    Пераклала з польскай Марыя Мартысевіч.

    18+

    Жанр Раман
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 158
    Вокладка мяккая
    Памеры 134×200 мм
    ISBN 978-609-8213-19-5

    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , .

У творы магічна-містэрыяльным чынам пераплятаюцца некалькі сюжэтных ліній і часоў. Другая сусветная вайна дабіраецца да Беласточчыны, паміж непісьменнай сялянкай Сонькай і афіцэрам “SS” нараджаецца каханне, а праз гады яе гісторыю слухае і хоча перастварыць на сцэне модны тэатральны рэжысёр са сталіцы. “Сонька” стала ў Польшчы сапраўднай літаратурнай сенсацыяй. У гэтай кнізе сустракаюцца мінулае і цяпершчына, жыццё і смерць, каханне і нянавісць.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/ignat-karpovich-prezentue-belaruskam/

Ігнат Карповіч (польск. Ignacy Karpowicz)  — адзін з найяскравейшых сучасных польскіх пісьменнікаў. Нарадзіўся ў 1976 годзе ў вёсцы Случанка на Беласточчыне. Выпускнік Варшаўскага ўніверсітэта, спецыяліст па іберыстыцы і афрыканістыцы. Аўтар васьмі раманаў, чатыры з якіх уваходзілі ў шорт-ліст галоўнай літаратурнай прэміі Польшчы “Nike”. У 2010 годзе атрымаў прэстыжную прэмію часопіса “Палітыка” за раман “Баладыны і рамансы” (польск. “Balladyny i romanse”). Перакладае мастацкую літаратуру з англійскай, іспанскай і амхарскай моваў. Ігнат Карповіч належыць да беларускай меншасці Польшчы. Таму яго героі гавораць і па-беларуску таксама.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/ignat-karpovich-prezentue-belaruskam/

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)