• Душпастарскія спатканьні для дачнікаў
  • Касьцюкевіч Павал. Душпастарскія спатканьні для дачнікаў

    4.10 руб.

    Няма ў наяўнасці

    0

    Ёсьць паміж Хайфай і Галянскімі вышынямі пагорак з камяністым плято. Ня дужа каб высокі, мэтраў шэсьцьдзесят. Цяпер там археалягічныя раскопкі ці нешта кшталту таго. У «Адкрыцьці» Яна Багаслова ён называецца Армагедон.

    31 сьнежня 1999 году семдзесят выхадцаў з былога Саюза: талкіністы, мэталісты, панкі, хіпі, наркаманы і проста харошыя людзі сьвяткавалі новы міленіюм у ляску пад тым пагоркам, а ў поўнач, з надыходам канца сьвету (пра які так доўга бубнілі Настрадамус і «Камсамольская праўда»), падняліся на плято, каб дапамагчы чалавецтву ў фінальнай бітве са Злом.

    І яны стаялі на тым Армагедоне. Пасажыры, якім неяк так не ўдалося паспытаць манны нябеснай, затое выпала дасхочу наесьціся камякоў зь дзетсадаўсага эрзацу. Чувакі, якім ў трэцяй клясе травілі байкі пра дзядулю-Будаленіна, а ў шостай пранікнёна вяшчалі, які ён бэд гай і ўвогуле лашок. Чэлы, чые мазгі ў 90-ыя пераехала камбайнам…

    Апавяданьне All I wanted, all I needed

    Жанр Апавяданні
    Выдавецтва Інстытут беларусістыкі
    Год выдання 2008
    Колькасць старонак 168
    Вокладка мяккая
    ISBN 978-9955-437-31-6

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , .

Для мяне гэтая кніга – прыемнае адкрыцьцё ў беларускай прозе. Напісаная яна па-майстэрску і зь нетутэйшай падступнасьцю. Праўда, часам нагадвае Керэта, аўтарам жа і перакладзенага, але ж Керэт – ня горшы прыклад для перайманьня. Праўда, часам я проста не разумею, пра што піша аўтар, але ж гэта мая, а ня аўтара, праблема. ~Альгерд Бахарэвіч
Апавяданні
І. Рагу зь дзікабраза:
Апавяданьні для мужчынаў
> Мундыяль
> Сэрца танка
> Адпачынак – гэта…
> Швайцарскі футбол
> Мапа
> Паўночнае сонца праспэкту

ІІ. Аркестар вуліцы Мадрэгот:
Апавяданьні для жанчынаў
> Менскае каханьне Лі Гарві Освальда
> ССК-1
> Не мычыце, Францаўна!
> Гурковы цукар

ІІІ. Добрай раніцы, Карэя!
Нутраная адысэя
1. Пачатак падарожжа
2. Конкурс кароткага апавяданьня
3. Карабель-Чарапаха і краіна партызанаў
4. Рухавік прагрэсу
5. Габэлен стагодзьдзя
6. Як маўчаць па-карэйску
7. Службовы этуд
8. Добрай раніцы, Карэя!

ІV. All I wanted, all I needed
(жызн.)


Павал Касцюкевіч — празаік, перакладчык; нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску; закончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжу; аўтар кніг «Душпастарскія спатканьні для дачнікаў» (2008), «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2011), «Блог Усяслава Чарадзея» (2013), «План Бабарозы» (2016) і кніг перакладаў: «Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам» Этгара Керэта (2007), «Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу» (зборнік ізраільскіх апавяданняў), «Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак» Курта Вонэгута (2010).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)