• Кацярына Мядзведзева. Разламашкі майстра Люфта

    13.60 руб.

    0

    У дзівоснай кнізе аповесцяў і апавяданняў Кацярыны Мядзведзевай вы знойдзеце сапраўдную магію казкі, але казуі не для дзяцей, а для любога ўзросту. Непадробнае спалучэнне англійскай стылістыкі і славянскага фальклору робіць творчасць маладой пісьменніцы ўнікальнай з’явай у беларускай літаратуры. Творы К. Мядзведзевай ужо атрымалі высокую ацэнку чытачоў і крытыкаў — у 2016 годзе пісьменніца стала фіналісткай прэстыжнай літаратурнай прэміі «Дэбют» у намінацыі «Проза».

    Жанр Казкі
    Выдавецтва Янушкевіч
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 384 с.
    Вокладка мяккая
    Памеры 126×200 мм
    ISBN 978-985-7165-15-5

    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , , .


Кацярына Мядзведзева нарадзілася і жыве ў Брэсце. Па адукацыі — філолаг. Літаратурнай творчасцю займаецца з юнацкіх гадоў. Аўтар кнігі казак «Шклянае, алавянае, драўлянае” (2009, выдавецтва “Тэза”, Украіна). Лаўрэат шматлікіх міжнародных і айчынных літаратурных прэмій.

Крыніца


Сваю прозу Кацярына Мядзведзева ўпэўнена адносіць да жанру «казка». Аднак няхай чытача не ўводзіць у зман гэтае «дзіцячае», на першы погляд, слова. Казкі Кацярыны — не толькі і не столькі для дзяцей, колькі для ўсіх людзей, хто незалежна ад свайго ўзросту ўсё яшчэ верыць у цуды.
Чараўніцтва бывае розным. Часам яго ствараюць чараўнікі, і тады здзяйсняюцца невыканальныя жаданні, расквітаюць чорныя ружы, і магічная іголка вышывае на палатне нечы лёс. Але часцей за ўсё чараўнікамі становяцца звычайныя людзі, і цуды яны робяць пры дапамозе дабрыні, святла і кахання. Цуды гэтыя простыя — але патрабуюць мудрасці і чыстага сэрца.
У палацы і ў рыпучай хацінцы, у маленькім мястэчку і ў глухім лесе — дзе толькі не жывуць казкі Кацярыны Мядзведзевай. Не заўсёды яны скончваюцца шчасліва, але заўсёды праўдзіва, як і мае быць. І самае галоўнае ў іх — невынішчальная вера аўтара ў тое, што сусветам кіруюць дабрыня і каханне. Гэтай шчырай верай пісьменніца з вялікай радасцю дзеліцца са сваімі чытачамі.

Крыніца


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)