• Чатыры гісторыі Саламеі
  • Кавалёў Сяргей. Чатыры гісторыі Саламеі

    10.50 руб.

    У зборнік увайшлі найбольш вядомыя п’есы Сяргея Кавалёва, якія ставіліся ў розных тэатрах Беларусі і за мяжой. Драматург выкарыстоўвае ў сваіх тэкстах даўнейшыя міфы і сюжэты, прапануе новыя мастацкія інтэрпрэтацыі класічных твораў беларускай літаратуры. П’есы прызначаюцца як для самастойнага чытання, так і для школьнага тэатра.

    Жанр П'есы
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 335
    Вокладка цвёрдая
    ISBN 978-985-02-1455-3


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , .

Сёстры Псіхеі
Трышчан & Іжота
Пан Твардоўскі
Чатыры гісторыі Саламеі
Францішка, або Навука кахання
Тарас на Парнасе
Стомлены д’ябал

Сяргей Кавалёў (нар. 20 чэрвеня 1963, Магілёў) — беларускі драматург, крытык, паэт, літаратуразнаўца.
Друкуецца з 1980. Даследуе праблемы сучаснай беларускай паэзіі (зборнікі артыкулаў «Як пакахаць ружу», 1989; «Партрэт шкла», 1991), шматмоўную літаратуру ВКЛ (кнігі «Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы XVI ст.», 1993; «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу», 2002).
Аўтар п’ес «Драўляны рыцар» (паст. 1988), «Звар’яцелы Альберт, або Прароцтвы шляхціца Завальні» (паст. 1991), «Трышчан, або Блазны на пахаванні» (паст. 1995), «Люстэрка Бландоі» (паст. 1996 пад назвай «Заложніца кахання»), «Саламеі і амараты» (паст. 1996), «Стомлены д’ябал» (паст. 1997), «Францішка, або Навука кахання» (2000) і інш., створаных на аснове літаратурных твораў і фальклорным матэрыяле. Інсцэніраваў паэму «Тарас на Парнасе», творы С. Русецкай («Чатыры гісторыі Саламеі»), У. Караткевіча («Заяц варыць піва»). Доктар філалагічных навук з 2003 году. Жыве ў Любліне (Польшча).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)